Дабрачынная акцыя ў падтрымку Рыгора Барадуліна працягваецца

Падтрымаць Рыгора Барадуліна праз набыцьцё кніг слыннага паэта ўжо зьвярнуліся 120 чалавек. Нагадаем, Дзядзька Рыгор мае праблемы са здароўем і ў чарговы раз трапіў у лякарню. Сябры й прыхільнікі Народнага паэта вырашылі патрымаць Барадуліна, наладзіўшы дабрачынны продаж ягоных кніг — атрыманыя грошы перададуць паэту. Першая раздача замоўленых кніг адбудзецца ўжо ў гэтую суботу.

Рыгор Барадулін
Рыгор Барадулін падпісвае кнігі для акцыі. Фота: Глеб Лабадзенка.

«Я наведаў у лякарні шаноўнага дзядзьку Рыгора, перадаў яму ўсе словы падтрымкі й пажаданьні здароўя. За 2,5 гадзіны Рыгор Барадулін падпісаў 130 кніг. Я прапаноўваў адкласьці частку на заўтра, але дзядзька Рыгор сказаў, што ён настолькі ўсім удзячны, што падпіша ўсё за раз», — дзеліцца ўражаньнямі ў сваім блогу ініцыятар акцыі Глеб Лабадзенка.

Дабрачынная акцыя стартавала ўсяго тры таму, а ўжо паступіла 120 замоваў на кнігі з подпісам Барадуліна. Толькі ў першыя суткі з падтрымкай зьвярнуліся 70 чалавек.

Рыгор Барадулін
Падрыхтаваныя для раздачы замоўленыя кнігі. Фота: Глеб Лабадзенка.

Першая раздача замоваў адбудзецца ўжо 1 лістапада, а 19:00 ля помніка Якубу Коласу.

Акцыя працягваецца! Свае замовы дасылайце на мэйл labadzenka@gmail.com, пазначыўшы колькасьць асобнікаў, для каго падпісваць, ахвяруемую суму і кантактны тэлефон. Пачатковы кошт аднаго асобніка — 12 тысяч рублёў (для тых, у каго болей няма), але вітаюцца і большыя ахвяраваньні.

tarka 12:38, 30/10/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0792 seconds.