Выйшла хэндмэйд-кніжка пра распаўсюджаныя памылкі ў беларускай мове

Малады журналіст і паэт Глеб Лабадзенка цягам некалькіх месяцаў маляваў самыя распаўсюджаныя складанасці беларускай мовы і выкладываў іх у свой блог. Малюнкі прысвечаны найбольш частым памылкам беларускай мовы, на іх ён тлумачыць, калі трэба выкарыстоўваць «зараз» і «цяпер», у чым розніца паміж «лістом» і «аркушам» ды як не пераблытаць «алей» з «алівай». Усе гэтыя малюнкі (а таксама некалькі новых, якія ніколі публікаваліся) Глеб сабраў разам у адну кніжыцу, якая днямі выйшла ў выдавецтве «Паперус». 

Глеб Лабадзенка, Фота: Юра Сідун

«Жонка сказала мне: слухай, увесь час блытаю "цяпер" і "зараз". Намалюй мне — я ў прыбіральні павешу і буду запамінаць, — распавядае Generation.by падрабязнасьці нараджэньня ідэі Глеб Лабадзенка. — Я намаляваў схемаю ды вывесіў у блог — думаю, хай і іншыя ў туалеце запамінаюць. А потым іншы чалавек кажа: а я блытаю "сябе" і "сабе". Я падумаў: ух, схемаю ўжо не патлумачыш, трэба, значыць, намаляваць. Намаляваў, вывесіў — і пасыпаліся сацыяльныя замовы».

Кніга зроблена ў выглядзе нататніка, агулам выйшла тысяча асобнікаў, усе яны сабраны і сшыты ўручную. Большасць з кніжак атрымаюць тыя, хто папярэдне замаўляў, а асобнікі, што застануцца, паступяць у продаж. Глеб плануе таксама выдаць яшчэ некалькі асобнікаў, таму замовіць хэндмэйд- нататнічак можна на labadzenka@gmail.com. 

Фота з блогу Глеба Лабадзенкі 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0629 seconds.