У Фінляндыі апублікаваны раман, які цалкам складаецца з SMS

Апублікаваны ўчора раман «Апошнія паведамленьні» Ханну Лунціалы (Hannu Luntiala, "The Last Messages") распавядае аб фіне, які звольніўся з пасады кіраўніка IT-кампаніі. Галоўны герой вандруе па Эўропе і Індыі і мае стасункі са сваімі сябрамі ды роднымі толькі праз SMS. Фіны – фінамі, а Глеб Лабадзенка яшчэ год таму выдаў складанку pager-вершаў, якія раней праз SMS-кі ды пэйджар скідаў сябрам.

У рамане Ханну Лунціалы каля 1000 паведамленьняў, якія разьмясьціліся на 332 старонках. SMS-кі прыведзеныя ў храналягічным парадку, зь вялікай колькасьцю граматычных памылак і скаротаў. 

Выдавецтва Tammi разглядае варыянты перакладу кнігі на іншыя мовы.

Але ідэя спалучэньня мабільных тэхналёгіяў і літаратуры не зьяўляецца новай.

Малады беларускі паэт Глеб Лабадзенка яшчэ ў сьнежні 2005 года прэзэнтаваў сваю складанку  "Pager-вершы: начная лірыка". Гэтыя вершы Глеб раней дасылаў сябрам праз SMS-кі ды скідаў на пэйджар. У выніковую складанку яны ўвайшлі ў першапачатковым стылі: "е" замест "ё", "1" замест "і".

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0961 seconds.