Швэдзкі навуковец даў навуковае тлумачэньне інтуіцыі чалавека
Дасьледніку з унівэрсытэта горада Лінчэпінг у цэнтральнай Швэцыі атрымалася растлумачыць, чаму людзі часта здольныя дзейнічаць наўгад. Мэтай доктарскай дысэртацыі Ларса-Эрыка Бьерклунда стаў пошук нэйрабіялягічных доказаў інтуіцыі.
→…Навукоўцы: мова камунікацыяў зьмяняе характар чалавека
Нездарма кажуць: колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек. Навукоўцы правялі дасьледаваньне сярод людзей, якія належаць двум культурам, і высьветлілі, што людзі могуць падсьвядома мяняць свае асабовыя якасьці і асаблівасьці характару пры «пераключэньні» з мовы на мову.
→…Псыхолягі: аматары новых гаджэтаў самаўпэўненыя, найстойлівыя і нават нахабныя
Навукоўцы прааналізавалі 20 асабістых якасьцяў і іх узровень разьвітасьці сярод 25 тысячаў дарослых амэрыканцаў.
→…«Апрануць матацыкл» — студэнт стварыў матацыкл у выглядзе вопраткі
Задумка пачаць набор на спэцыяльнасьць дызайну матацыклаў зьявілася ў прафэсара каліфарнійскага каледжу дызайну, які лічыць, што гэтая сфэра недаацэненая. Цяпер выпускнікі гэтай дысцыпліны сьвяткуюць выпуск і дэманструюць свае дызайнэрскія вынаходкі.
→…Навукоўцы: кідаць паліць эфэктыўней разам
Навукоўцы патлумачылі дадзеныя маштабнага дасьледваньня пра нікатынавую залежнасьць, пачатага яшчэ ў 1948 годзе. Аказваецца, людзі хутчэй кідаюць паліць групамі, чым самастойна, і можна сказаць «заражаюць адзін аднаго непаленьнем».
→…На Марс у пошуках вады прызямліўся «Фэнікс»
Сёньня на Марс прызямліўся касьмічны апарат «Фэнікс» і пачаў дасылаць першыя фотаздымкі на Зямлю. З дапамогай гэтага зонду, які быў запушчаны яшчэ ў жніўні мінулага году, навукоўцы хочуць знайсьці сьляды вады. Тады можна будзе даць самы дакладны на сёньня адказ на пытаньне: ці ёсьць жыцьцё на Марсе.
→…Прайшоў тэсты першы ў сьвеце робат-анэстэзіёляг
Мабыць, не за гарамі час, калі апэрацыі над людзьмі амаль цалкам будуць выконвацца
Навукоўцы: узровень адукацыі ўплывае на працягласьць жыцьця
Амэрыканскія навукоўцы зь некалькіх унівэрсытэтаў ЗША дасьледвалі дадзеныя па сьмяротнасьці 3,5 мільёнаў сваіх грамадзянаў паміж 1993 і 2001 гадамі. Высьветлілася, што розьніца ў працягласьці жыцьця паміж адукаванымі і малаадукаванымі людзьмі імкліва расьце з кожным годам.
→…Настрой залежыць ад часу сутак
Цяпер замест выразу «нешта няма настрою» можна з разумным тварам адказваць: «На малекулярным узроўні ў мяне зараз паніжана выпрацоўка дафаміну». Швэйцарскія навукоўцы паказалі, што сыгнальныя сыстэмы арганізма, якія рэгулююць сутачны рытм, уплываюць на вытворчасьць гармонаў, што адказваюць за настрой.
→…Складзены Top 100 лепшых інтэлектуалаў сьвету
Уплывовы часопіс Foreign Policy апублікаваў другі па ліку рэйтынг 100 інтэлектуалаў, якія робяць найбольшы ўплыў на чалавецтва. У top патрапілі: 17 палітолягаў, 15 эканамістаў, па 12 філёзафаў, навукоўцаў і журналістаў, пісьменьнікі, эколягі, юрысты, рэлігійныя дзеячы і іншыя.
→…