Настрой залежыць ад часу сутак

Цяпер замест выразу «нешта няма настрою» можна з разумным тварам адказваць: «На малекулярным узроўні ў мяне зараз паніжана выпрацоўка дафаміну». Швэйцарскія навукоўцы паказалі, што сыгнальныя сыстэмы арганізма, якія рэгулююць сутачны рытм, уплываюць на вытворчасьць гармонаў, што адказваюць за настрой.

Дафамін — хімічнае рэчыва, якое выпрацоўваецца мазгавым рэчывам, спэцыялісты зьвязваюць з настроем чалавека. Біялягічны гадзіньнік у гэты час дапамагае арганізму адаптавацца да часу сутак: як абмену рэчываў, так і псыхіцы.

Паводле дасьледваньняў навукоўцаў, адмысловы фэрмэнт, які адказвае за настрой, зьніжае ці падвышае ўзровень дафаміну і сератаніну ў залежнасьці ад часу сутак, бо яго выпрацоўка рэгулюецца так званымі гадзіньнікавымі генамі — яны сочаць за адаптацыяй арганізма на працягу дня.

Дасьледваньні праводзіліся на мышах. У выніку, пры адсутнасьці ў іх «гадзіньнікавага» гену назіралася паніжэньне выпрацоўкі гармонаў «бадзёрасьці».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0626 seconds.