Швэдзкі навуковец даў навуковае тлумачэньне інтуіцыі чалавека

­Дасьледніку з унівэрсытэта горада Лінчэпінг у цэнтральнай Швэцыі атрымалася растлумачыць, чаму людзі часта здольныя дзейнічаць наўгад. Мэтай доктарскай дысэртацыі Ларса-Эрыка Бьерклунда стаў пошук нэйрабіялягічных доказаў інтуіцыі.

­

Навуковага тлумачэньня інтуіцыі дагэтуль не існавала. Цяпер швэдзкі дасьледнік давёў, што справа ў існаваньні ў кожнага чалавека двух сыстэм атрыманьня і аналізу сэнсарных уражаньняў — сьв­ядомай і падсьвядомай.

У падсьвядомай сыст­эме чалавека ёсьць набор выяваў і сэнсарных сыгналаў, якія ён выкарыстоўвае, каб на іх падставе праводзіць параўнальны аналіз новай і вядомай раней інфармацыі. Мы захоўваем выявы і памяць ранейшага досьведу, што дапамагае нам прадказваць новыя сытуацыі, зь якімі мы сутыкаемся ў жыцьці. 

«Гэта могуць быць пахі, жэсты, набор уражан­ьняў, якія даюць нам адмысловую падказку, якую мы завем інтуіцыяй», — лічыць навуковец

Далёка ня ўсе падобныя ўражаньні адкладаюцца ў нашай памяці. Каб стымуляваць працу гэтага «банка дадзеных» і занесьці ў яго новыя зьвесткі, падсьвядомыя сэнсарныя ўражаньні, неабходна мець зацікаўленасьць і адмысловы настрой на запамінаньне. 

«Мы ніколі ня зможам набыць веды і навыкі, якія нам патрэбныя ў прафэсійнай дзейнасьці, проста чытаючы кнігі. Практычны досьвед неацэнны. Нам неабходна бачыць, нюхаць, чуць, адчуваць, спрабаваць на густ. Такі збор дадзеных нельга замяніць тэарэтычнымі заняткамі», — кажа Бьерклунд.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0673 seconds.