Навукоўцы: мова камунікацыяў зьмяняе характар чалавека
Нездарма кажуць: колькі моваў ты ведаеш, столькі разоў ты чалавек. Навукоўцы правялі дасьледаваньне сярод людзей, якія належаць двум культурам, і высьветлілі, што людзі могуць падсьвядома мяняць свае асабовыя якасьці і асаблівасьці характару пры «пераключэньні» з мовы на мову.
Вынікі дасьледаваньняў адмыслоўцаў з Каледжу Баруха і Ўнівэрсытэта
Людзі
У межах экспэрымэнту лацінаамэрыканкі глядзелі па тэлевізары ролікі, якія дэманструюць жанчын у розных сытуацыях. Спачатку сюжэты паказвалі на адной мове, а праз паўгады — на іншай. Як вынік, адных і тых жа людзей удзельніцы дасьледваньня апісвалі па-рознаму, хоць сюжэты розьніліся толькі мовай. Да прыкладу, жанчыну з рэклямы па-гішпанску ўдзельніца апісвала як незалежную і ўпэўненую, а пры праглядзе па-ангельску — як адзінокую і заклапочаную.