Ён робіць грошы з паветра — «на гарбату» ў Менск завітаў гуру сеткавага маркетынгу
Тое, што прадаць можна ўсё, ён зразумеў яшчэ ў галодныя гады развалу СССР, калі заснаваў «Асацыяцыю свабоднага дыханьня» ды пачаў вучыць народ дыхаць. Паслухаць майстра схадзіла нашая аматарка пазнаваць усё новае ды падазронае Каця Безмацерных, а некалькі ягоных тэзаў данесла і да нас.
→Навукоўцы: сяброўства «грэе»

Сябры нават віртуальна «саграюць» адзін аднаго — пацьверджаньне панятку «цёплага» сяброўства ўсталявалі навукоўцы з Амстэрдамскага свабоднага і Утрэхтсцкага ўнівэрсытэтаў.
→Закаханасьць як наркотык

Забыць каханага — усё адно што саскочыць з наркотыкаў, у чарговы раз даказваюць жыцьцёвае назіраньне навукоўцы, на гэты раз амэрыканскія. «Разьбітыя сэрцы» мрояць пра свае паловы як какаіншчыкі ды заўзятыя курцы. Адказ навукоўцы шукалі ў эвалюцыі і галовах кінутых каханкаў.
→Ці даможамся мы посьпеху? Навукоўцы вывучаюць самаматывацыю

Вядома, пасьпяховы вынік той ці іншай задумы часта залежыць ад унутранага настрою чалавека, ад матывацыі. Спэцыялісты з унівэрсытэтаў Ілінойса і Місісіпі прыйшлі да цікавых вынікаў дасьледаваньня. Аказваецца, лепшых вынікаў дамагаюцца тыя, хто ставіць свой посьпех пад сумнеў, а ня тыя, хто пераконвае сябе самаўнушэньнем «я зраблю гэта!»
→Новыя тэхналёгіі прыносяць шчасьце

Вынікі дасьледаваньня сьведчаць пра сувязь паміж доступам да тэхналёгіяў і пачуцьцём дабрабыту. Такі вынік апытаньня 35 тысяч чалавек у розных краінах сьвету. Раней псыхолягі заяўлялі пра нэгатыўны ўплыў тэхналёгіяў, якія «крадуць працоўны і асабісты час».
Навукоўцы вызначылі самы шчасьлівы ўзрост

Навукоўцы высьветлілі, што найбольш шчасьлівыя людзі — ва ўзросьце 74 гадоў. Бо шчасьце ня ў грошах і сэксе.
→Студэнт атрымаў грант на вывучэньне прывідаў

Студэнт брытанскага ўнівэрсытэту Нартгэмптана атрымаў стыпэндыю ў памеры $3000 на вывучэньне тэлепатыі і яснавідучасьці. Цяпер сьвет даведаецца яшчэ болей аб паранармальных здольнасьцях і жыцьці пасьля сьмерці.
→Навукоўцы палічылі колькасьць аптымістаў на Зямлі

Спэцыялісты апыталі болей 150 тысяч дарослых людзей з 140 краінаў, у тым ліку зь Беларусі. Нягледзячы на сусьветны фінансавы крызыс, кліматычныя крызы, войны і эпідэміі, болей 95% людзей глядзяць на сьвет пазытыўна.
→Сацыяльныя сеткі могуць прывесьці да зьмены маральных прынцыпаў
Навукоўцы лічаць, што праглядаючы мімаходам Twitter ці старонкі сяброў у Facebook, карыстальнік прызвычайваецца да занадта хуткага спажываньня інфармацыі, якая з-за асаблівасьцяў чалавечага мозгу не пасьпявае ўсьвядоміцца.
→Навукоўцы: сёстры станоўча ўплываюць на сем’і
Аказваецца, людзі, якія гадаваліся з сёстрамі, болей аптымістычныя, амбіцыйныя і прыстасаваныя да жыцьця ў параўнаньні з аднагодкамі, якія расьлі толькі з братамі ці зьяўляюцца адзіным дзіцём у сям’і. Такія вынікі дасьледаваньня 571 сям’і.
→