Навукоўцы: сяброўства «грэе»

Сябры нават віртуальна «саграюць» адзін аднаго — пацьверджаньне панятку «цёплага» сяброўства ўсталявалі навукоўцы з Амстэрдамскага свабоднага і Утрэхтсцкага ўнівэрсытэтаў.

Для дасьледаваньня галяндзкія навукоўцы правялі просты экспэрымэнт: разьмясьцілі людзей, якія знаходзяцца ў розных стасунках, на адлегласьці адзін аднаго. Высьветлілася, што людзі, якія выклікаюць у рэспандэнта прыемныя пачуцьці, даюць яму суб’ектыўнае адчуваньне, што ягоная тэмпэратура павысілася на два градуса Цэльсія. А адсутнасьць з суседам агульных інтарэсаў, наадварот, выклікала адчуваньне холаду.

Простае адкрыцьцё галяндцаў тлумачыць, чаму людзі выкарыстоўваюць выразы «цёплае сяброўства» і «прахалодныя стасункі». Праўда, пакуль навукоўцы не высьвятлялі, ці насамрэч тэмпэратура цела залежыць ад таго, хто і на якой адлегласьці ад яго знаходзіцца. Аднак плянуюць прааналізаваць гэта ў другой частцы дасьледаваньня.

Біёлягі мяркуюць, што ўзаемасувязь мовы, успрыняцьця і сацыяльнай блізкасьці закладаецца яшчэ зь дзяцінства. Блізкасьць і цяпло матчынага цела ў спалучэньні зь ейным добрым стаўленьнем прыводзяць да таго, што і ў дарослым жыцьці людзі працягваюць асацыяваць цяпло са шчасьцем, сяброўскім стаўленьнем, спакоем і камфортам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0603 seconds.