Навукоўцы палічылі колькасьць аптымістаў на Зямлі

Спэцыялісты апыталі болей 150 тысяч дарослых людзей з 140 краінаў, у тым ліку зь Беларусі. Нягледзячы на сусьветны фінансавы крызыс, кліматычныя крызы, войны і эпідэміі, болей 95% людзей глядзяць на сьвет пазытыўна.

Да такіх вынікаў дасьледаваньня прыйшлі навукоўцы з University of Kansas і спэцыялісты кампаніі Gallup.

90% апытаных заявілі, што ў бліжэйшыя 5 год сьвет будзе такі ж файны і, магчыма, стане яшчэ лепшым. 95% лічаць, што ў бліжэйшы час іх жыцьцё будзе такім жа файным ці нават палепшыцца ў параўнаньні з тым, што было 5 год таму.

«Гэтыя вынікі пацьвярджаюць, што пазытыўным мысьленьнем валодаюць амаль усе людзі, гэта ўнівэрсальная зьява», — кажа адзін з аўтараў дасьледаваньня Matthew Gallagher.

 

Самымі аптымістычнымі краінамі 2009 году прызнаныя Ірляндыя, Бразылія, Данія і Новая Зэляндыя, а самы нізкі ўзровень аптымізму ў Эгіпце, Зімбабве, на Гаіці і ў Баўгарыі. Беларусь, мяркуючы па мапе дасьледнікаў, мае сярэдні ўзровень аптымізму.

Навукоўцы адзначаюць, што дэмаграфічныя фактары (узрост і сямейны даход) маюць нязначны ўплыў і толькі на індывідуальным ўзроўні аптымізму.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.