Навукоўцы вызначылі самы шчасьлівы ўзрост

Навукоўцы высьветлілі, што найбольш шчасьлівыя людзі — ва ўзросьце 74 гадоў. Бо шчасьце ня ў грошах і сэксе.

Як піша The Daily Telegraph, дасьледаваньне праводзілі навукоўцы з Германіі і ЗША. Яны апыталі больш за 20 тысяч чалавек, якія па шкале ад аднаго да сямі балаў ацэньвалі сваё пачуцьцё задаволенасьці жыцьцём.

Высьветлілася, што ўзровень шчасьця пачынае зьніжацца ў падлеткавым узросьце. Мінімуму ён дасягае прыблізна ў 40 гадоў, пасьля чаго стабілізуецца. Пералом наступае ў 46 гадоў, калі людзі пачынаюць атрымліваць ўсё больш задавальненьня ад жыцьця. А да 74-га году жыцьця ўзровень шчасьця пачынае літаральна зашкальваць: людзі адчуваюць найвялікшае шчасьце менавіта ў гэты час.

Навукоўцы тлумачаць гэта тым, што ў сталых людзей менш абавязкаў, клопатаў з нагоды стану фінансаў. Акрамя таго, яны могуць надаваць больш увагі сабе.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0631 seconds.