Студэнт атрымаў грант на вывучэньне прывідаў

Студэнт брытанскага ўнівэрсытэту Нартгэмптана атрымаў стыпэндыю ў памеры $3000 на вывучэньне тэлепатыі і яснавідучасьці. Цяпер сьвет даведаецца яшчэ болей аб паранармальных здольнасьцях і жыцьці пасьля сьмерці.

Студэнт апошняга курсу факультэту псыхалёгіі Калум Купер атрымаў гэтыя грошы ад амэрыканскага Фонду парапсыхалёгіі. Калум займаецца навуковымі аспэктамі магчымасьці існаваньня паранармальных здольнасьцяў і жыцьця пасьля сьмерці.

З дапамогай гранту ён спадзяецца ў 2010 абараніць дысэртацыю па тэме «Прывід і галюцынацыі».

Па словах Купера, цікавасьць да паранармальных зьяваў узьнікла ў яго ўжо ў Натынгэмпшыры, графстве, знакамітым сваімі шматлікімі прывідамі.

«Мне і маім калегам пастаянна даводзіцца прымаць удзел у расьсьледаваньнях, прысьвечаных чарговаму прывіду, а нядаўна да гэтага дадалося вывучэньне званкоў і тэкставых паведамленьняў з таго сьвету», — прызнаўся ён BBC.

 

Студэнт выбраў вельмі ўдалае месца для напісаньня навуковай працы: ўнівэрсытэт Нартгэмптана славіцца сваім Цэнтрам па вывучэньні анамальных псыхалягічных працэсаў пры факультэце грамадзкіх навук.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0602 seconds.