Сацыяльныя сеткі могуць прывесьці да зьмены маральных прынцыпаў

Навукоўцы лічаць, што праглядаючы мімаходам Twitter ці старонкі сяброў у Facebook, карыстальнік прызвычайваецца да занадта хуткага спажываньня інфармацыі, якая з-за асаблівасьцяў чалавечага мозгу не пасьпявае ўсьвядоміцца.

Як сьцьвярджаюць навукоўцы з унівэрсытэту Паўднёвай Каліфорніі (ЗША), мозг чалавека рэагуе на інфармацыю, якая выклікае асацыяцыі з фізычным болем, на працягу доляў сэкунды. А ўспрыняцьцё інфармацыі, якая нараджае радасьць ці захапленьне, займае некалькі сэкундаў. Прагортваючы хутка старонкі, чалавек не пасьпявае ўсьвядоміць інфармацыю і адпаведна сфармаваць уласнае стаўленьне.

Найбольш схільныя да ўплыву людзі зь неакрэплай псыхікай і няпэўнымі поглядамі — найперш дзеці й падлеткі.

Навукоўцы папярэджваюць, што рызыку парушэньня маральных установак нясуць ня толькі сацыяльныя сеткі, а й любыя іншыя онлайнавыя сэрвісы, дзе інфармацыя аднаўляецца хутчэй, чым чытач можа яе ўсьвядоміць.

Паводле telegraph.co.uk

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0625 seconds.