Складзены Top 100 лепшых інтэлектуалаў сьвету

Уплывовы часопіс Foreign Policy апублікаваў другі па ліку рэйтынг 100 інтэлектуалаў, якія робяць найбольшы ўплыў на чалавецтва. У top патрапілі: 17 палітолягаў, 15 эканамістаў, па 12 філёзафаў, навукоўцаў і журналістаў, пісьменьнікі, эколягі, юрысты, рэлігійныя дзеячы і іншыя.

36 інтэлектуалаў з рэйтынгу жывуць у Паўночнай Амэрыцы, 30 — у Эўропе, 12 — у Азіі, 11 — на Бліжнім Усходзе, па 4 — у Лацінскай Амэрыцыі Афрыцы паўднёвей Сахары, 3 — у Паўднёва-Усходняй Азіі і Аўстраліі.

З нашых краінаў-суседак прысутнічаюць прозьвішчы з Расеі: шахматыст і грамадзкі дзеяч Гары Каспараў, эканаміст Ягор Гайдар і палітоляг Лілія Шаўцова.

Сярод амэрыканскіх інтэлектуалаў журналісты і палітолягі Фарыд Закарыя і Томас Фрыдман, эканамісты Джэфры Сакс і Пол Кругман.

У сьпісе таксама такія асобы, як Папа Бэнэдыкт 16-ы, гісторык Найл Фэргюсон (Велікарытанія), пісьменьнікі Умбэрта Эка (Італія), Амос Оз (Ізраіль), Вацлаў Гавэл (Чэхія), Архан Памук (Турцыя) і ішыя.

Стваральнікі рэйтынгу прапануюць далучыцца інтэрнэт-карыстальнікам да выбару 20-ці фаварытаў сьпісу. Прагаласаваць можна за пяцёрку лепшых на вашую думку на сайце часопіса.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0045 seconds.