Псыхолягі: аматары новых гаджэтаў самаўпэўненыя, найстойлівыя і нават нахабныя

Навукоўцы прааналізавалі 20 асабістых якасьцяў і іх узровень разь­вітасьці сярод 25 тысячаў дарослых амэрыканцаў.

Reuters паведамляе, што сярод дасьледваемых якасьцяў былі адкрытасьць, крэатыўнасьць, вынаходлівасьць, самапавага, сьціпласьць і іншыя.


Адзін з першых пакупнікоў iPhone. Фота by REUTERS/Jeff Zelevansky.

Наяўнасьць той ці іншай якасьці ў рэспандэнтаў ацэньвалася па пяцібальнай шкале. Найвышэйшы паказальнік лідэрскіх якасьцяў заўважаны ў людзей, якія зьбіраюцца набыць б­олей трох кампутараў на працягу наступных трох год. У 62% удзельнікаў дасьледаваньня, схільных да набыцьця новых мабільных тэлефонаў, найбольш яркай рысай характару зьяўляецца самаўпэўненасьць.

Кіраўнічка дасьледаваньня Sarah Welch лічыць вынікі цалкам заканамернымі, бо, на яе думку, чалавек зь лідэрскімі якасьцямі заўжды глядзіць у будучыню.

Найперш вынікі дасьледаваньняў будуць карысныя для вытворцаў Hi-Tech прадукцыі, бо выяўляюць якасьці патэнцыйных пакупнікоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0528 seconds.