На Марсе знойдзены лёд, а на марсіянскай глебе можна вырошчваць спаржу
Ужо месяц на Чырвонай плянэце працуе зонд Phoenix у пошуках адказу на пытаньне «ці ёсьць жыцьцё на Марсе?». Найпершай задачай зьяўляюцца пошукі вады, бо дзе вада — там жыцьцё. А апошнія вынікі хімічнага аналізу марсіянскага грунту сьведчаць, што жыцьцё там цалкам магло быць. «Жыцьцё зямнога тыпу было б шчасьлівае існаваць на гэтай глебе», — заявіў адзін з дасьледнікаў з каманды NASA.
→На Марс у пошуках вады прызямліўся «Фэнікс»
Сёньня на Марс прызямліўся касьмічны апарат «Фэнікс» і пачаў дасылаць першыя фотаздымкі на Зямлю. З дапамогай гэтага зонду, які быў запушчаны яшчэ ў жніўні мінулага году, навукоўцы хочуць знайсьці сьляды вады. Тады можна будзе даць самы дакладны на сёньня адказ на пытаньне: ці ёсьць жыцьцё на Марсе.
→На Марсе ёсьць вада?
Адвечнае пытаньне пра жыцьцё на Марсе хвалюе ня толькі навукоўцаў. Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA аб’явіла аб знаходжаньні на Марсе сьведчаньняў таго, што на ягонай паверхні ў апошнія пяць год цякла вада.
→