Прайшоў тэсты першы ў сьвеце робат-анэстэзіёляг

Мабыць, не за гарамі час, калі апэрацыі над людзьмі амаль цалкам будуць выконвацца робатамі-хірургамі. Зараз жа выпрабаваньне прайшоў першы робат-анэстэзіёляг. Доктар вырашае толькі, які мусіць быць стан пацыента на працягу апэрацыі. Робат самастойна кантралюе «стан спакою» чалавека і вызначае, у які момант і ў якой колькасьці неабходныя лекі.

McSleepy уяўляе зь сябе кампутаровую праграму, якая можа быць усталяваная, напрыклад, на ноўтбук. Праграма прымае дадзеныя з датчыкаў аб стане чалавека і дае ўказаньні па наступных кроках прыстасаваньням па ўводу лекаў, якія машына ўводзіць у цела чалавека з дапамогай звычайных шпрыцоў.


Схема працы McSleepy. Выява з сайту ctv.ca

Як сьцьвярджаюць стваральнікі «цуда мэдыцыны», інтэрфэйс праграмы просты й дазваляе доктару цалкам кантраляваць працэс на экране кампутара.

Ці сапраўды так патрэбна замяняць чульлівыя рукі доктара на робата? Стваральнікі прыводзяць прыклад. Некаторыя прэпараты хутка выводзяцца з арганізма, і іх патрэбна ўводзіць кожныя паўгадзіны. Пры складанай апэрацыі толькі падбор і ўвод лекаў пацыенту могуць заняць увесь час анэстэзіёляга, ня кажучы ўжо пра адсочваньне стану пацыента й саму апэрацыю.

Пакуль апарат патэсьцілі толькі на 10 пацыентах, але ў бліжэйшыя два гады стваральнікі плянуюць мадэрнізаваць «робата» і правесьці зь яго дапамогай каля 2 000 апэрацый. Галоўны распрацоўшчык праграмы Thomas Hemmerling лічыць, што ўжо праз пяць год робат зьявіцца ў продажы як паўнавартасны асыстэнт доктара, але ўдакладняе, што робат не заменіць існуючых спэцыялістаў, але аблегчыць ім працу.

Што да саміх пацыентаў і гатоўнасьці людзей «аддацца» робату-доктару, Томас кажа:

«Напачатку мы думалі, што пацыенты не дазволяць аддаць сябе пад кантроль машыны, але хатка высьветлілася, што тэхнічны прагрэс іх ніколькі не пужае».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0531 seconds.