Фота-Sziget: Усе фотарэпорты з буйнейшага эўрапейскага фэсту

Час ідзе, а эмоцыі пасьля тыдня жыцьця на востраве фэстывалю Sziget не адпускаюць. Што і каго мы пабачылі на 400-тысячным фэсьце ў Будапэшце — у пяці тэматычных фотарэпартажах Generation.by.

→…
25.08.2010
tarka

Нашы людзі на Sziget-2010

Нашы людзі на Sziget-2010

Да мары многіх музычных аматараў, вандроўнікаў ды проста тусоўшчыкаў — аднаго з самых буйных эўрафэстаў Sziget у Будапэшце — сёлета дабралася ня мала й беларусаў. Вылавіць усіх там нерэальна — людзі швэндаюцца, хто дзе, у пошуках прыгодаў ды культурніцкіх адкрыцьцяў. Вядома адно, нас там было некалькі сотняў — прынамсі столькі рук узьнялося ў паветра на выступе «Ляпісаў» у адказ на пытаньне «хто тут зь Беларусі». А гэта кожны тысячны сігетавец! :) Аднак самыя ярыя тусоўшчыкі Сігету разьліву 2010 усё ж траплялі ў нашыя аб’ектывы. Глядзім-пазнаем-пакуем-чамаданы-на-2011!

→…
19.08.2010
tarka

Фота-Sziget: «Ляпіс Трубяцкой» на галоўнай сцэне буйнейшага эўрафэсту

Фота-Sziget: «Ляпіс Трубяцкой» на галоўнай сцэне буйнейшага эўрафэсту

«Ляпіс Трубяцкой» стаўся трэцім гуртом зь Беларусі, які прабіўся на сцэну аднаго з самых старых і буйных эўрапейскіх фэстаў — Sziget у Будапэшце. Дагэтуль Беларусь прадстаўлялі Gods Tower i Troitsa. «Ляпісам» давялося адчыняць чацьверты дзень амаль тыднёвага музычнага марафону. Падтрымаць землякоў сабраліся пераважна беларусы, а таксама нашы паўднёвыя і ўсходнія суседзі. А Міхалок у запале акрабатычных трукаў вывіхнуў нагу. Фотарэпартаж з выступу беларусаў на галоўнай сцэне Sziget — у чарговым рэпорце Generation.by.

→…
19.08.2010
Воля Кузьміч

Sziget. Частка2: Тут можна жыць і цэлы год!

Фэстывальны тыдзень Sziget у Будапэшце працягваецца. Кожны дзень радуе музычнымі адкрыцьцямі ды выступамі зорак. Арганізм перайшоў на іншы лад жыцьця: кладземся спаць а 4-й, пад’ём а 12-й, вушы прызвычаіліся да гучных сцэнаў/бараў з няспыннай музыкай, ды нарэшце пачалі без мапы арыентавацца на востраве. Як мы тут абжыліся, як на галоўнай сцэне запальваў “Ляпіс Трубяцкой” і чым гэта скончылася – у чарговым дзёньніку з аднаго з буйнейшых фэстываляў Эўропы Sziget.

→…
14.08.2010
Воля Кузьміч

Sziget. Частка 1: Мы на востраве!

sziget

1300 км да Будапэшту пераадоленыя! Беларускія, польскія, славацкія дарогі — на тыдзень засталіся ў мінулым. Мы на востраве, на легендарным фэстывалі Sziget. Яшчэ абжываемся, аднак ужо плянуем вярнуцца сюды зноў і зноў. Суцэльны пазытыў, безьліч рознамоўных людзей вакол, атмасфэра даверу й адрыву. Тут кожны можа дазволіць сабе на час пабыць панкам — і без наступстваў. Нашы першыя ўражаньні — ва ўрыўках словаў і здымках.

→…
12.08.2010
Воля Кузьміч

1300 км зь Менску: выяжджаем на Sziget!

Намёты складзеныя, праграма вывучаная, пашпарты-страхоўкі ў кішэні, кідаем апошні позірк на сьпякотны жнівеньскі Менск і рушым у аўтападарожжа на адну з самых галоўных эўрапейскіх музычных падзеяў году — фэстываль Sziget у Будапэшце. Амаль тыдзень (10–15 жніўня) на 15 сцэнах будзе ўсё — ад рэгі да мэталу. Зацэнім Muse, Iron Maiden, Faithless, Papa Roach, Bad Religion, Nina Hagen, Il Nino, Paradise Lost ды яшчэ некалькі сотняў выступоўцаў з усяго сьвету. Аддацца сігетаманіі гатовыя!

→…
08.08.2010
Воля Кузьміч

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0691 seconds.