Фота-Sziget: «Ляпіс Трубяцкой» на галоўнай сцэне буйнейшага эўрафэсту

«Ляпіс Трубяцкой» стаўся трэцім гуртом зь Беларусі, які прабіўся на сцэну аднаго з самых старых і буйных эўрапейскіх фэстаў — Sziget у Будапэшце. Дагэтуль Беларусь прадстаўлялі Gods Tower i Troitsa. «Ляпісам» давялося адчыняць чацьверты дзень амаль тыднёвага музычнага марафону. Падтрымаць землякоў сабраліся пераважна беларусы, а таксама нашы паўднёвыя і ўсходнія суседзі. А Міхалок у запале акрабатычных трукаў вывіхнуў нагу. Фотарэпартаж з выступу беларусаў на галоўнай сцэне Sziget — у чарговым рэпорце Generation.by.

Ляпис Трубецкой, Sziget

У штодзённым сігетаўскім жыцьці цяжка распазнаць нацыянальнасьці — на востраве, што на час фэсту зьбірае да 400 тысяч людзей з усёй Эўропы, усе жывуць як у нейкай магічнай краіне Sziget са зьмяшанымі мовамі ды культурамі. Аднак на час выступаў гуртоў натоўпы афарбоўваюцца ў нацыянальныя сьцягі, каб падтрымаць сваіх музыкаў. Так было і зь Ляпісамі.

«Мы ня будзем як некаторыя хадзіць па гэтых землях 40 дзён, нам хопіць і аднаго выступу, бо ў нас гарыць зьніч нашых продкаў!» — з першых словаў Міхалка стала ясна, што гэты выступ будзе асаблівы й адрозны ад шаблённых канцэртаў зь вядомымі рыфмаванкамі.

Ляпис Трубецкой, Sziget

Шкада, што зразумець увесь цымус выступу маглі далёка ня ўсе — моўны бар’ер не надоўга затрымліваў замежнікаў ля мэйнстэйджу, прыцягнутых гучнымі рытмамі ды словамі «I’m № 1! I’m the best!» Разумеў гэта і Міхалок, зьвяртаючыся да прыхільнікаў з жартамі:

«Вы можаце ня толькі сузіраць нашыя атлетныя целы, захапляцца акрабатычнымі трукамі, але й разумець усю вастрыню нашых тэкстаў!»

Ляпис Трубецкой, Sziget

«Ляпіс — цуд! Ляпіс — малайцы!» — бадзёра вяшчаў на разьвітаньне пасьля паўтарыгадзіннага выступу Міхалок, вызваляючы сцэну для Papa Roach ды 30 Seconds to Mars.

Ляпис Трубецкой, Sziget

Болей здымкаў і большым памерам — у тэматычным фотарэпорце «Ляпіс Трубяцкой на Sziget-2010»

Чытайце таксама наш дзёньнік з Sziget-2010

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.