Фота-Sziget: Усе фотарэпорты з буйнейшага эўрапейскага фэсту


Час ідзе, а эмоцыі пасьля тыдня жыцьця на востраве фэстывалю Sziget не адпускаюць. Што і каго мы пабачылі на 400-тысячным фэсьце ў Будапэшце — у пяці тэматычных фотарэпартажах Generation.by.

  • «Ляпіс Трубяцкой» на галоўнай сцэне Sziget
    Беларусы ўпершыню на галоўнай сцэне! А наагул за 18-гадовую гісторыю фэсту беларусы выступаюць тут у трэці раз. Раней тут бывалі мэталісты Gods Tower і фольк-музыкі «Троіца». Натуральна, што падтрымаць «Ляпісаў» сабраліся ўсе беларусы, а таксама ўкраінцы ды расейцы.

  • Беларусы на Sziget-2010
    Нашых людзей там сёлета хапала. Мы нават палічылі — кожны тысячны «сігетавец» быў беларусам:) Некалькі сотняў нашых на Сігеце добра, аднак мяркуем, гэта толькі пачатак. Частачка самых ярых тусоўшчыкаў Sziget разьліву 2010 усё ж траплялі ў нашыя аб’ектывы.

  • Другі атмасфэрны фотарэпорт з Sziget-2010: музыка і забавы (ч.2)
    Сярэдзіна фэсту. Мы тут ужо прыжыліся. Слухаем Tony Allen, Papa Roach, The Cribs, рэлаксуем ля блюзавай сцэны, назіраем за фрыкамі ў «касьцюмах Бората» і ранішнімі рэклямнымі душамі з axe-дзяўчатамі.

  • Фінальны атмасфэрны фотарэпорт з Sziget-2010 (ч.3)
    На сцэне ваююць Iron Maiden, эпатажыць Nina Hagen, гаспадараць Muse — зацэньваем хэдлайнэраў і выступоўцаў завяршальных дзён фэсту, шпацыруем і фатаграфуем людзей, забавы. Цяпер, па вяртаньні ў Менск, кожны здымак выклікае кучышчу ўзгадак і эмоцыяў. Глядзім фінальны фотарэпорт з самага працяглага эўрапейскага фэстывалю.

А ўвесь наш дзёньнік з Sziget'2010 чытаем тут!

tarka 12:00, 25/08/2010 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0924 seconds.