Фотарэпартаж з Sziget-2010 (ч. 1)

У Будапэшце на востраве пасярод Дунаю распачаўся фэстываль Sziget-2010. Чытаем наш першы рэпорт «Sziget. Частка 1: Мы на востраве!», а тут глядзім нашыя першыя здымкі. 

Гэта мы на апошняй запраўцы ў Польшчы — наперадзе ўжо бачныя горы ў Славакіі. Чым далей у Эўропу — тым даражэй паліва, таму запраўляемся па плеху і рушым на Будапэшт. Пасьля абеду будзем ужо на месцы!

Дзень першы! Толькі пасьпявай учытвацца ў праграму і трапляць на культавыя гурты. Гэта ўжо запальваюць амэрыканцы Ill Niño.

Галоўную сцэну акупавалі вясёлыя The Hives.

Вакол сцэны поўная свабода: паслэміцца ў натоўпе, спакойна патанчыць, пастаяць з піўком, пасядзець ці нават паляжаць у пяску — рабі, што хочаш.

Такіх вясёлых бясшкодных пэрсанажаў хапае.

Бясплатны абстрэл гарэлкай — так рэклямуецца тут Nemiroff.

А гэта брутальныя Children of Bodom.

Адна з самых цікавых і разнастайных сцэнаў — World Music Stage. На здымку — завадныя кубінцы Orquesta Buena Vista Social Club & Omara Portuondo. Сьпявачцы 80 гадоў, а сьпявае і рухаецца як маладзіца! Сапраўдная жывучая сіла жузыкі :)

Адна з маленькіх сцэнаў, якую му сустрэлі па дарозе на Bad Religion. На Sziget адначасова адбываецца безьліч падзеяў, асноўныя зь якіх адзначаныя ў праграме, а ўсё іншае даведваесься мэтадам дасьведваньня востраву.

А вось і Bad Religion. Мы падыйшлі амаль на самы пачатак выступу, аднак памяшканьне ўжо цалкам забітае прыхільнікамі. Што цікава, затрымак выступаў амаль няма — усё па праграме.

Раніца. Мы ўжо адзначалі, што намётавага гарадка на гэтым фэсьце няма — стаў намёт, дзе жадаеш. З-за ранішняй сьпёкі многія проста выпаўзаюць пад дрэвы, альбо дасыпаюць там, дзе ўпалі зночы :)

Так выглядае мэдычны цэнтар. Мы праходзілі гэтай дарогай штодня — самыя запатрабаваныя лекі: ад страўніка, ад прастуды і бінты ад вывіхаў. Аднак для 400 тысячаў наведвальнікаў колькасьць такіх выпадкаў мізэрная.

Лягатып Sziget паўсюль! Яблыкі, мабыць, яшчэ зь вясны рыхтавалі да фэсту, каб пасьпелі :)

А гэта алея сьцягоў, дзе ўганараваныя краіны, культуры якіх прадстаўленыя на фэсьце. Гэта, мабыць, самае афіцыйнае месца востраву. Аднак і тут свабода ва ўсім — людзі сьпяць напрост на алеі :) Сярод сьцягоў ёсьць сёлета і беларускі чырвона-зялёны.

Шыльда ля беларускага сьцягу. Надпіс азначае "Беларусь" па-вугорску.

Юра Сідун 12/08/2010

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0352 seconds.