Атмасфэра Sziget-2010: музыка і забавы (ч.2)

Працяг фотарэпартажу з самага працяглага эўрапейскага фэсту — Sziget-2010

Амэрыканскія панк-рокеры Bad Religion! Сёлета музыкі выдалі свой 18-ы альбом — «The Dissent Of Man».


Ля блюзавай сцэны спакойна і ўтульна. Джазавую і блюзавую сцэны на сёлетнім фэсьце аднесьлі ва ўсходнюю частку вострава, што мела свой плён — атрымалася такая спакойная музычная зона, да якой слаба даносіліся магутныя гукі з мэйн стэйджу.


На блюз-сцэне эмацыйныя Hubert Tubbs feat Dirty Fred BB. Было шыкоўна! Сотня прыхільнікаў (старых і толькі што прыдбаных) ля маленькай сцэны не адпускалі музыкаў і пасьля завяршэньня выступа.

На мэйн стэйджы Tony Allen — выбітнейшы бубнач нашага часу і занавальнік афра-біту.


Амэрыканскія рокеры Papa Roach.

Забаваў на Сігеце хапае: ад «групавых» лыжаў і альпінісцкіх горак да імправізаваных гульняў у калюжынах пасьля навальніцы.  


Уначы прайшла навальніца. На раніцу ўсё падсохла, аднак пляцоўка перад сцэнаю яшчэ не адыйшла ад начной залевы, калі ад бару да бару можна было перасунацца толькі па вадзе.


Тут раздольле і для грамадзкіх ініцыятываў: на асобнай пляцоўцы ладзяць сэмінары і дыскусіі.  


А тут раздольле для ўсіх мясцовых панкаў хлопцаў! :) Раніцай чэргі былі толькі ў рэклямной зоне парфумы Axe. Прыходзіш раніцай пасьля ўсіх прыгодаў, залазіш у душ Axe, дзяўчаты цябе памыюць/прычэшуць/напарфумяць.  


Што да трэндаў у вопратцы, то безумоўны хіт Sziget'2010 — касьцюм Бората! :)


Брытанскія індзі-рокеры The Cribs.


Прэса на Сігеце з усяго сьвету, а зона для фатографаў як выстава найноўшай тэхнікі :)

Чытаем (і глядзім) увесь дзёньнік з нашай вандроўкі на Sziget'2010!

Юра Сідун 31/08/2010

Камэнтары праз FACEBOOK

 
In 0.0418 seconds.