«Рок-Каляды 2008»: вызначаныя 17 удзельнікаў конкурснай часткі фэсту ў Горках

«Рок-Каляды 2008»: вызначаныя 17 удзельнікаў конкурснай часткі фэсту ў Горках

Арганізатары прызнаюцца, што не чакалі такога рэзанансу сярод музычных гуртоў. Адборачны тур прайшлі 17 каманд — на мапе ўдзельнікаў фэсту Магілёў, Менск, Берасьце, Віцебск, Полацак, Быхаў, Нарач, Круглае і Горкі. Адноўлены штогадовы музычны фэст «Рок-Каляды» пройдзе 25–26 сьнежня ў Горках, што ў 80 кілямэтрах ад Магілёва.

→…
15.12.2008
Косьця Прагулевіч

«Рок-каляды 2008»: у Горках пройдзе штогадовы музычны фэст

«Рок-каляды 2008»: у Горках пройдзе штогадовы музычны фэст

Штогадовы фэст ладзіцца ў Горках, што на Магілёўшчыне, з 2001 году. За гэты час зьмяняліся пляцоўкі, арганізатары, але асноўная ідэя заставалася — «рок-музыка па-за палітыкай і грашыма», а фэст прымаў гасьцей з усёй Беларусі: Vodar Susviet, Deviation, «АШ», «Глюкі», «Акропаль», Rahis, «Усё і нічога», «Сьцяг», «Рок-кі», Cord ды многія іншыя. 25–26 сьнежня пройдуць «Рок-каляды 2008». Арганізатары запрашаюць гурты з усёй Беларусі паўдзельнічаць у фэсьце і пазмагацца за перамогі ў традыцыйных намінацыях.

→…
09.12.2008
Косьця Прагулевіч

"Рок-калядам" – 5 гадоў

17 сьнежня ў Горках прайшлі ужо пятыя “Рок-каляды”. На юбілейны канцэрт, які адбываецца ў студэнцкім горадзе штогод з 2001, прыехалі гурты з Магілёўшчыны і Меншчыны, а таксама выступілі мясцовыя музыкі. Галоўны рэй падчас канцэрту вялі “Няправільныя ноты” (Горкі), “Казінакі” (Горкі), “Сэрца цішыні” (Горкі), “Styx” (Горкі), “Акропаль” (Смалявічы) ды “Каракулі” (Быхаў).

→…
27.12.2005
horki

У Горках прайшоў штогадовы музычны фэст “Рок-Каляды 2003”

У Горках, што на Магілёўшчыне, прайшоў штогадовы музычны фэст “Рок-каляды”, арганізаваны сёлета Задзіночаньнем Беларускіх Студэнтаў. Лепшым гуртом прызнаны менскі Rahis. Галоўная мэта фэсту – сабраць і прадставіць слухачам малавядомыя рок-каманды.

→…
24.12.2003
horki

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0909 seconds.