«Рок-каляды 2008»: у Горках пройдзе штогадовы музычны фэст

Штогадовы фэст ладзіцца ў Горках, што на Магілёўшчыне, з 2001 году. За гэты час зьмяняліся пляцоўкі, арганізатары, але асноўная ідэя заставалася — «рок-музыка па-за палітыкай і грашыма», а фэст прымаў гасьцей з усёй Беларусі: Vodar Susviet, Deviation, «АШ», «Глюкі», «Акропаль», Rahis, «Усё і нічога», «Сьцяг», «Рок-кі», Cord ды многія іншыя. 25–26 сьнежня пройдуць «Рок-каляды 2008». Арганізатары запрашаюць гурты з усёй Беларусі паўдзельнічаць у фэсьце і пазмагацца за перамогі ў традыцыйных намінацыях.

 

З моманту апошняга фэсту шмат чаго зьмянілася, і арганізатары спадзяюцца аднавіць старыя традыцыі ў новай якасьці — цёплая атмасфэра, добры гук і сапраўдны рок.

Традыцыйна па выніках фэсту будуць абраныя пераможцы ў намінацыях: Самы гучны бубнач, Самы басовы бас-гiтарыст, Самы бэкавы бэк-вакал, Самы рокавы рок-вакал, Самы ня сольны гiтарыст і Самы сольны сола-гiтарыст. Таксама па выніках першага дня — 25 сьнежня — будзе абраны галоўны пераможца — «Рок-зорка 2008», які 26 сьнежня возьме ўдзел у галя-канцэрце з гасьцямі фэсту.

Інфармацыя для гуртоў-удзельнікаў

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 13 сьнежня ўключна. Для ўдзелу ў фэсьце патрэбна даслаць на rock_kaljads@mail.ru: назоў і склад гурта, дэма-запісы, фота ці відэа з жывога канцэрту. Пытаньні з даездам і пражываньнем музыкі вырашаюць самастойна, а арганізатары абяцаюць забясьпечыць максымальна камфортную атмасфэру на фэсьце й добры гук.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1779 seconds.