5 дзён да завяршэньня збору заявак на конкурс Басовішча-2007: 24 гурты

Першы этап у падрыхтоўцы да фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2007» падыходзіць да завяршэньня. 28 траўня скончваецца збор заявак ад маладых гуртоў на ўдзел у конкурснай частцы Басовішча.

Гурты пазначаныя ў альфабэтным парадку. Па кожнай са спасылак можна пазнаёміцца з гісторыяй і праслухаць трэк адпаведнага гурта. Інфармацыя прадастаўленая самімі гуртамі.

Як паведаміў generation.by старшыня БАС Радаслаў Дамброўскі, ужо ў пачатку чэрвеня будзе вядомая праграма сёлетняга фэстывалю ў Гарадку.

У Беларусі ж зараз завяршаецца праца па фармаваньні складу журы адборачнага туру і вядзецца праца па правядзеньні непасрэдна канцэрту «Адборышча-2007», на якім і будуць вызначаныя 9 гуртоў, якія паедуць у Польшчу змагацца за галоўныя прызы Басовішча. У Адборышчы ж прымуць удзел 20 камандаў, якія будуць абраныя сябрамі журы з усяго сьпісу заявак паводле праслухоўваньня дэма-запісаў.

Запісы гуртоў ужо зараз любы ахвочы можа спампаваць для праслухоўваньня з сайту generation.by – інфармацыйнага партнэру фэстывалю Басовішча.

tarka 18:10, 24/05/2007 | Басовішча |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0624 seconds.