Акропаль
Гурт стварыўся ў 2001 годзе. А першая праграма «Фабрыка мяккіх цацак» была напісаная яшчэ ў 1994 годзе і сем год чакала на свой час.
Першапачаткова Акропаль задумваўся як арт-калектыў – музыка мусіла спалучацца з тэатральнымі пастаноўкамі на сцэне. Менавіта гэтым тлумачыцца дастаткова вялікі першы склад – 9 чалавек.
Другая праграма «У двух кроках ад жыцьця» запісаная і пабачыла сьвет у 2003-2004 гг.Як кажуць удзельнікі гурта, «на жаль, у канцэртным варыянце яна амаль не гучала па многіх, незалежных ад удзельнікаў калектыва прычынах, але галоўнае – гэта быў крок наперад».
Гурт імкнуўся да разьвіцьця, што адлюстроўваецца ў творчасьці. Новая праца – «Dze vi zgubili mjane» - канцэптуальная праграма з новым для Акрополя падыходам і добрым гукам.
На сёньня ў складзе гурта 4 асобы, але гэта абсалютна нічога ня значыць, бо гурт гатовы да экспэрымэнтаў.
Гурт пасьпеў засьвяціцца на канцэртах у Смалявічы, Жодзіна, Барысаве, Горках, Крэва і ў Менску.
Трэк «Акропаль» для ўдзелу ў конкурснай частцы «Басовішча-2007»:
Эўропа+/Беларусь- (mp3, 5.8Mb)
Раздрукаваць | Праглядаў 5730|