Brutto стане хэдлайнерам «Басовішча-2015»

Арганізатары фестывалю музыкі маладой Беларусі абвясцілі першага хэдлайнера сёлетняга «Басовішча». Новы праект Сяргея Міхалка зайграе на фестывалі.

«Маем Вам цудоўную навіну ў пятніцу з раніцы!

Мары здзейсніліся! Летам, ва урочышчы Барык, спэцыяльна для Вас зайграе новы гурт Сяргея Міхалка (былога вакаліста гурта Ляпіс Трубецкой)...

БРУТТА!», – паведамляе facebook-старонка Басовішча.

«Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» сёлета традыцыйна будзе праходзіць у мястэчку Гарадок у Польшчы непадалёк ад беларуска-польскай мяжы ў самай сярэдзіне лета 17–18 ліпеня. 

14:43, 06/03/2015 | Басовішча |
comments powered by Disqus
 
In 0.0584 seconds.