NatureMorte
Гурт «NatureMorte» (Менск) быў заснаваны ў 2000 годзе. Напрыканцы лістапада 2001 года быў запісаны дэбютны дэма-альбом гурта, што дало яму магчымасьць заявіць пра сябе ў клюбах горада.
У красавіку 2002 года «NatureMorte» (у той час «Still Life») выступае ў «Графіці» і удзельнічае ў рок-канцэрце, арганізаваным прафкамам БНТУ.
Напрыканцы 2002 года выступілі ў клюбе «NC», а напачатку 2003 сумесна з гуртамі «IQ48» і «Посадки нет» далі дабрачынны канцэрт у БДПУ.
У хуткім часе пасьля гэтага «NatureMorte» прымае ўдзел у конкурсе, арганізаваным Белтэлерадыёкампаніяй, у межах праекту «Адкрытая пляцоўка». На працягу гадзіннага прамога эфіру песьні гурта ўпершыню прагучалі па беларускім радыё, а калектыў атрымаў магчымасьць паразмаўляць са слухачамі.
У траўні 2004 года гурт выступае на малой сцэне Палаца Рэспублікі ў межах канцэрта ЦТДіМ «Эўрыка». Потым на працягу года ідзе шліфоўка прафэсійнага майстэрства і праца над новымі кампазыцыямі, а пачынаючы з 2006 года «NatureMorte» актыўна займаецца канцэртнай дзейнасьцю (клюбы «Палуба», «Графіці», «Катакомбы», рок-кафэ БДУІР).
У кастрычніку 2006 года «NatureMorte» прымае удзел у фэсьце «Рок-кола» у Полацку. 18 траўня 2007 года ў Тэатры Юнага Гледача плянуецца сумесны канцэрт гуртоў «NatureMorte», «Iris7» і «Borealis».
Склад гурта:
Бусел Максім – гітара
Магілёвец Раман – бубны
Аляксандрава Кацярына – клявішы
Сьвідзінская Настасься – вакал
Маршчонак Кацярына – скрыпка
Мурашка Станіслаў – бас
Кузьмін Аляксандр – дарбук
Трэк гурта:
Assol (mp3, 3.1Mb)
Раздрукаваць | Праглядаў 4505|