Абшар

 

Пачаткам сумеснай дзейнасьці можна лічыць лістапад 2004 года, калі Ільля Паплёўка запрасіў траіх музыкантаў разам зрабіць некалькі песень для яго сольнага канцэрта. Сталася так, што пасьля канцэрта ніхто не быў супраць працаваць далей. Але напачатку сумесная праца была праектам без выразнай канцэпцыі. Толькі ў верасьні 2005 года удзельнікі праекта сабраліся пад назвай «Абшар».

На працягу года «Абшар» ладзіць некалькі канцэртаў у клубе «Графіці». Пасьля – удзел у фэстывалі «Рок-кола-2006», на якім «Абшар» атрымоўвае адмысловы прыз журы.

За час свайго існаваньня «Абшар» арганізоўвае некалькі сольных канцэртаў, а таксама канцэртаў-складанак з удзелам гуртоў «Parason», «SDM», «Цмокі»(«Band A»), «Шампунь для звар'яцелых валасоў».

Найбольш буйныя канцэрты праходзяць у залі філфака БДУ. У сакавіку 2007 года гурт бярэ ўдзел у фэсьце «Слухай сюды!-2» у клюбе «Арэна».

Сайт:

abshar.by.ru

Склад: 

Ільля Паплёўка – вакал, гітара;
Сяргей Ніканенка – гітара;
Максім Цурко – бубны;
Максім Іваноў – бас;
Вольга Шахновіч – скрыпка.

Трэк:

Рок-н-рол (mp3, 2.5Mb)



Раздрукаваць | Праглядаў 5715|
 
 
In 0.0754 seconds.