Дзяды
Сама ідэя зрабіць гэты беларускамоўны праект нарадзілася недзе ў 2002 годзе. На працягу некалькіх гадоў гурт складаўся толькі з 2-х чалавек (Аляксандар Zmrok - гітара, Віталь Vagrant – бас-гітара, сьпеў). Прыходзілі розныя людзі, але на доўгі час яны не затрымліваліся. У гэты час зьбіраўся матэрыял, вялася праца над стылістыкай і назвай.
На гэты час ў гурта запісана 10 песень: «Лясная дарога, якая вядзе да надзеі на хуткую смерць...», «Дрэва минулага сонца» (2 варыянты), «Колер ворана» (3 варыянты), «Крылы свабоды» (2 варыянты), «Язычніцкія богі» (2 варыянты), «Новая хваля», «Sator», «Сон па-над рэхам», «Праз змрок», «Requiem to Freedom».
У пачатку 2007 года зьняты кліп на песьню Sator. А песьня «Колер Ворана» трапіла на дыск «Центр Тяжести».
Таксама зроблена некалькі гадзін канцэртнага відэазапісу.
З другой паловы 2006 года гурт пачынае канцэртную дзейнасьць.
Восеньню «Дзяды» адыгралі на фэсьце у Гомелі. У канцы 2006 года гурт прымае удзел у трохдзённым фэстывалі «Гитара нас объединяет», які праходзіў у Жлобіне, дзе займае 3 месца. Потым зноў канцэрт у Пінску. У студзені 2007 года гурт удзельнічае ў канцэрце разам са Зьніч і VELD. 15 красавіка ізноў Жлобін.
Акрамя запісанага матэрыялу, ёсьць некалькі іншых песень. На цяперашні час гурт займаецца запісам альбому. Заплянавана некалькі канцэртаў на пачатак лета.
Склад гурта ўсталяваўся канчаткова з прыходам у гурт бас-гітарыста ў 2004 годзе:
Рома Dzed – бас-гітара, сьпеў
Аляксандар Zmrok – гітара, сьпеў
Віталь Vagrant – барабаны, сьпеў
Мікалай Кузьнец – мэнэджмэнт (з 2005 г.)
Арцём Usilok – гук (з 2006 г.)
Трэк гурта:
Колер ворана (mp3, 2.6Mb)
Лацінкавыя прозьвішчы захаваныя паводле напісаньня саміх ўдзельнікаў гурта.
Раздрукаваць | Праглядаў 4347|