Weeping Twilight
Гісторыя гурта пачынаецца яшчэ ў 1997 годзе, калі двух падлеткаў апанавала адна ідэя – стварыць metal-гурт. Тое, што праз год пачало называцца Twilight, было: Ягор Чалубееў (Chel) — lead guitar, Дзяніс Голін — rhythm guitar, vocal, Аляксандр Глякаў — bass, Андрэй Куніца (Куня) — vocal.
Першай сур’ёзнай справай была спроба агучыць паэму Янкі купалы «Курган». К лету 1999-га запісалі, але з рознымі складанасьцямі.
У гурце мяняліся людзі, ладзіліся рэпэтыцыі. Але восеньню ўсё ж удалося завабіць скрыпачку, а ў канцы сьнежня пачалі запісваць дэма.
17 сакавіка 2001 года адбыўся першы канцэрт гурта Twilight, у А-клюбе.
Але потым зноўку ў гісторыі гурта зацішша – зьмена рэпэтыцыйных кропак, пошукі «клявішаў», але зьвіўся дэма-запіс з назовам Twilight.
Днём вялікага пералому гурт лічыць дату 13 лістапада 2001 года, калі сабраўшыся абмеркавалі канцэпцыю і далейшае разьвіцьцё каманды.
У гурце зьявілася доўгачаканая клявішніца – Тацяна Цьвірко. Адвечная праблема з драмэрам таксама вырашылася, хутка знайшлася рэпэтыцыйная кропка – гурт пачаў мэтаскіравана й усьвядомлена працаваць над уласнай творчасьцю.
У лютым 2002 гурт паказвае сябе на канцэрце з нагоды дня нараджэньня Ліцэя БДУ.А ўвесну і новы назоў – Weeping Twilight. У жніўні гурт на выезьдзе – кіна-рок-фэстываль у Барысаве. А 13 верасьня 2002 года ў сьвет выйшаў міні-альбом Weeping Twilight «Воддаль ад твару багоў». У кастрычніку 2002 гурт, прайшоўшы слухацкі адбор, удзельнічае ў MassaBruttoFest разам з Asguard, Evthanazia, Rossomahaar.
3 сьнежня 2002 года Weeping Twilight гасьцюе ў праграме «Затерянный мир».
У розны час Weeping Twilight удзельнічаў у фэстывалях Shiseido Fest, No Presents for Christmas, Massa Brutto, Old Land ды іншых.
Зараз музыкі працуюць над запісам поўнафарматнага альбому «Парасткі памяці на руінах былога».
Сайт гурта: weepingtwilight.com
Склад:
Аляксандар Глякаў - бас-гітара, голас
Міхал Васількоў - бубны
Віталь Абрамовіч - гітара
Алег Грынько - гітара, дуда
Трэк гурта:
Вера продкаў, часка 1: Баюць каменьні (mp3, 5.1Mb)
Раздрукаваць | Праглядаў 6779|