Выхад пятага Айфону беларускія мытнікі адзначылі падвойнай канфіскацыяй 5-і iPhone5

У некаторых краінах за новым гаджэтам ад Apple вядзецца сапраўднае паляванне. Людзі выстройваюцца ў чаргі, каб набыць запаветны iPhone апошняй мадэлі. Смартфоны прадаюцца і ў Беларусі, праўда, па цане $1450. Аднак некаторыя беларусы вырашылі прывезці iPhone з-за мяжы самі. Але нелегальна.
→Google абнавіў свае мапы Беларусі

Google Maps абнавіў сатэлітныя выявы высокага разрознення беларускіх гарадоў і вёсак. Такім чынам Беларусь на адной з самых папулярных мапаў прадстаўленая ў найбольш актуальным выглядзе.
→Дзяржава выдаткуе мільярды на распрацоўку метадаў кантролю за Інтэрнэтам
Адразу некалькі новых сістэм па сачэнні за карыстальнікамі Інтэрнэту хутка будуць ўведзеныя ў Беларусі. Мільярды беларускіх рублёў улады плануюць выдаткаваць на распрацоўку комплексаў, што дазволяць запісаць кожны крок беларускага юзера ў Сеціве, прасачыць за крытычнымі выказваннямі на форумах і ў сацыяльных сетках, і ўрэшце рэшт ідэнтыфікаваць кожнага грамадзяніна. Дапаможа са шпіёнскімі напрацоўкамі і Расея, што плануе заняцца тэставаннем сваіх сістэмаў сачэння на заходніх суседзях.
→Маскевіч хоча нарэшце навучыць настаўнікаў карыстацца кампутарамі

IT-рэвалюцыю рыхтуе ў беларускай адукацыі Сяргей Маскевіч. Міністр адукацыі адвёў настаўнікам два гады на тое, каб тыя навучыліся карыстацца кампутарамі і планшэтамі.
→Праграма ад беларускіх праграмістаў рыхтуецца знішчыць манаполію Skype

Бізнэс-выданне Bloomberg Businessweek апублікавала вялікі артыкул, прысвечаны рынку беларускіх ІТ-кампаній, што прапануюць адносна танныя паслугі па стварэнні якасных праграм. У цэнтры гісторыі — аплікацыя Viber, якую называюць «знішчальнікам Skype».
→На «зялёнай мапе» Менску — больш за 170 месцаў, у якіх дапамогуць пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў

Запушчаная першая ў Беларусі інтэрнэт-мапа, якая дапаможа пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў: ад шкла ці паперы да батарэек і тэлевізараў. Неўзабаве такая мапа выйдзе і для Гародні.
→Студінтэрнаты, а таксама вуліцы Менску і Нясьвіжу пакрые Wi-Fi Белтэлекаму

Белтэлекам абяцае пакрыць шэраг гарадоў Беларусі вулічнымі сеткамі бяздротавага доступу ў Інтэрнэт па тэхналёгіі Wi-Fi. Але тое — аддаленыя пляны. У найбліжэйшых — правесьці бяздротавы Інтэрнэт практычна ў кожны нумар беларускіх гатэляў, пашырыць сеткі ў студэнцкіх інтэрнатах, а таксама на тэрыторыі спортпляцовак ЧС-2014 па хакеі.
→Увесь Менск у мабільным тэлефоне

Вы не ведаеце, куды пайсці вечарам з любым чалавекам альбо проста не вельмі добра арыентуецеся ў шумным і хуткім жыцці Менска? Група маладых праграмістаў стварыла для вырашэння гэтай праблемы бясплатны кішэнны каталог грамадскіх месцаў Мінска TingBY, даступны для мабільных тэлефонаў на базе Андроід.
→Google захавае мовы, што зьнікаюць

Інтэрнэт-кампанія Google абвясьціла аб намеры ўнесьці ўласны ўнёсак ва ўратаваньне моваў невялікіх народаў, якія апынуліся на мяжы зьнікненьня.
→Цяпер можна пісаць чыноўнікам электронныя лісты, а чыноўнікі абавязаныя адказваць

З 22 студзеня ў дзяржструктуры можна накіроўваць запыты ня толькі звычайным папяровым лістом, але і па электроннай пошце альбо праз адмысловую форму на сайце. Адказаць на электронны ліст чыноўнікі абавязаныя за 15 дзён. А на складзеныя па-беларуску лісты адказ мусіць прыйсьці таксама на беларускай мове.
→