Цяпер можна пісаць чыноўнікам электронныя лісты, а чыноўнікі абавязаныя адказваць

З 22 студзеня ў дзяржструктуры можна накіроўваць запыты ня толькі звычайным папяровым лістом, але і па электроннай пошце альбо праз адмысловую форму на сайце. Адказаць на электронны ліст чыноўнікі абавязаныя за 15 дзён. А на складзеныя па-беларуску лісты адказ мусіць прыйсьці таксама на беларускай мове.
→За няправільны мэйл чыноўніку могуць пасадзіць
Да трох гадоў пазбаўленьня волі можна атрымаць у Беларусі за зварот у дзяржаўныя органы ў тым выпадку, калі ў лісьце знойдуць абразу альбо паклёп. Затое зьвяртацца ў дзяржслужбы грамадзяне цяпер змогуць нават па электроннай пошце. Але адказ чакаць прыйдзецца, як заўжды, па 15 дзён.
→Email згубіў дэфіс, а «smart phone» цяпер — два словы

У стылістычны дапаможнік для ангельскамоўных СМІ унесеная сур’ёзная зьмена: з гэтага часу у мэдыях рэкамендуецца пісаць скарачэньне ад «электронная пошта» як email, а не e-mail. Злучок, аказваецца, ёсьць «рэліктам старых часоў, калі інтэрнэт-тэхналогіі трэба было тлумачыць чытачам вельмі асьцярожна».
→У БДЭУ студэнтам забаранілі карыстацца электроннай поштай
Як і ў многіх іншых унівэрсытэтах Менска ў Беларускім Дзяржаўным Эканамічным Унівэрсытэце студэнтам дазволена працаваць на кампутарах у вольны ад лекцый час. І нават бясплатна. Але зьявілася інфармацыя, што зь нядаўняга часу ў БДЭУ забаранілі карыстацца электроннай поштай у ўнівэрсытэце. Падрабязнасьці распавядае студэнтка БДЭУ Яня.
→