У БДЭУ студэнтам забаранілі карыстацца электроннай поштай
Як і ў многіх іншых унівэрсытэтах Менска ў Беларускім Дзяржаўным Эканамічным Унівэрсытэце студэнтам дазволена працаваць на кампутарах у вольны ад лекцый час. І нават бясплатна. Але зьявілася інфармацыя, што зь нядаўняга часу ў БДЭУ забаранілі карыстацца электроннай поштай у ўнівэрсытэце. Падрабязнасьці распавядае студэнтка БДЭУ Яня.
"31 сакавіка дзьве мае знаёмыя дзяўчыны вырашылі скарыстацца такой магчымасьцю і праверыць сваю электронную пошту. На жаль, іх чакала непрыемная навіна. Лябарантка ім сказала, што зь сёньняшняга дня карыстацца электроннай поштай ва унівэрсытэце забараняецца. Але пры гэтым за намі ўсё-ткі застаецца права выхаду ў Internet".
Каментары праз FACEBOOK