Маскевіч хоча нарэшце навучыць настаўнікаў карыстацца кампутарамі

IT-рэвалюцыю рыхтуе ў беларускай адукацыі Сяргей Маскевіч. Міністр адукацыі адвёў настаўнікам два гады на тое, каб тыя навучыліся карыстацца кампутарамі і планшэтамі.

Міністр адукацыі заявіў, што праз два гады выкарыстанне IT-тэхналогій у беларускай адукацыі мусіць быць значна пашыранае:

«Сёлета нам трэба максімальна падрыхтаваць настаўнікаў, студэнтаў, выпускных курсаў для таго, каб у нас сфарміравалася крытычная маса спецыялістаў-педагогаў, здольных працаваць у новых умовах, — сказаў ён у інтэрв’ю БТ. — Два гады мы будзем працаваць, хутчэй за ўсё, у традыцыйным рэжыме, калі кожны настаўнік будзе вызначаць сам, у якім варыянце яму выкарыстоўваць электронныя сродкі навучання».

З кастрычніка мінулага году ў ліцэі БДУ і некалькіх іншых школах краіны разам з падручнікамі пачалі выдаваць планшэты ўкраінскай вытворчасці. Кошт іх пужае Міністэрства адукацыі — 480 даляраў, таму нават задумаліся над выпускам айчыннага рыдэру ад «Інтэгралу». Выйсці беларуская распрацоўка мусіла ўжо напрыканцы 2012 году.


З такімі ўкраінскімі PocketBook цяпер вучацца выбраныя беларускія школьнікі. Фота onliner.by

За год эксперыментаў з украінскімі айпадамі высветлілася, што вучні, заняткі з якімі праводзіліся з дапамогай ІТ-тэхналогій, падвысілі свае адзнакі на адзін-два балы. Таму ўвядзенне электронных планшэтаў і нэтбукаў у школах Беларусі будзе пашырацца. Вядома, калі настаўнікі адолеюць спазнанне новых тэхналогій.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0601 seconds.