Рэктар БДУ стаў тэлезоркай, а яго блог — кнігай скаргаў
Рэктар БДУ Сяргей Абламейка ўвайшоў у смак відэаблогерства і цяпер амаль штотыдзень зьвяртаецца да студэнтаў і сьвету з самых розных нагодаў. Студэнты адказваюць рэктару належным чынам.
→Рэктар БДУ Васіль Стражаў адпраўлены ў адстаўку
«Хацелася б большай эфэктыўнасьці ў БДУ, для гэтай ВНУ дзяржава шмат зрабіла», — тлумачыў Лукашэнка, прызначаючы новым рэктарам Сяргея Абламейку.
Стражаў пратрымаўся ў крэсьле рэктара пяць год. Якраз у Дзень Студэнта 2003 году ў адстаўку Лукашэнкам быў адпраўлены папярэдні рэктар БДУ — Аляксандар Казулін.
→Стражаў вязе рэктараў беларускіх ВНУ ў кітайскую правінцыю
Рэктары БДУ, БДЭУ, БДАТУ, БДТУ і БНТУ увесь наступны тыдзень правядуць у Кітаі. З 9 па 14 кастрычніка дэлегацыя кіраўнікоў беларускіх ВНУ на чале з рэктарам БДУ В. Стражавым правядзе на сустрэчы рэгіянальных ўнівэрсытэтаў Расеі і КНР у правінцыі Хейнлунцзян.
→Рэктары 260 нямецкіх унівэрсытэтаў занепакоены сытуацыяй у Беларусі
Кіраўніцтва 260 нямецкіх унівэрсытэтаў і вышэйшых школ абуранае рэпрэсіямі ў дачыненьні да студэнтаў у Беларусі. У прынятай заяве канфэрэнцыі рэктараў вышэйшых школ Нямеччыны гаворыцца пра неабмежаваную гатоўнасьць нямецкіх вучэбных устаноў каапэравацца з усімі партнэрамі ў Беларусі, якія зацікаўленыя ў супрацоўніцтве.
→Юшчанка заклікае тых рэктараў, хто чыніў палітычны ціск на студэнтаў, дабравольна сысьці з пасады
Прэзыдэнт Украіны заклікаў рэктараў ВНУ, якія прымушалі студэнтаў галасаваць на выбарах за таго ці іншага кандыдата, дабравольна падаць у адстаўку.
→Былы рэктар БДУ А.Казулін стаў на чале новай ініцыятывы “Воля народу”
У суботу ў “Народнай волі” быў надрукаваны “Зварот да беларускага народу” – дэклярацыя аб стварэньні новага грамадзкага руху “Воля народу”. Пад ім стаяць подпісы 85 чалавек – рабочых, студэнтаў, выкладчыкаў, прадпрымальнікаў, прафсаюзных дзеячаў. Сярод вядомых людзей, якія падпісалі зварот – народны паэт Ніл Гілевіч, акадэмік Генадзь Лыч, лідэр прадпрымальнікаў Барысава Віктар Гарбачоў, былая дэпутатка палаты прадстаўнікоў Натальля Машэрава, а таксама былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін, які зьяўляецца каардынатарам новай грамадзянскай ініцыятывы.
→
У Гомельскім унівэрсытэце - новы рэктар
У Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны, дзе адбыліся гучныя арышты за хабарніцтва, прызначаны новы рэктар. Ім стаўся Аляксандар Рагачоў, які да апошняга часу працаваў прарэктарам у пытаньнях навукі ўнівэрсытэту транспарту.