Рэктар БДУ Васіль Стражаў адпраўлены ў адстаўку

«Хацелася б большай эфэктыўнасьці ў БДУ, для гэтай ВНУ дзяржава шмат зрабіла», — тлумачыў Лукашэнка, прызначаючы новым рэктарам Сяргея Абламейку.

Стражаў пратрымаўся ў крэсьле рэктара пяць год. Якраз у Дзень Студэнта 2003 году ў адстаўку Лукашэнкам быў адпраўлены папярэдні рэктар БДУ — Аляксандар Казулін.

Прадстаўляючы Абламейку, Лукашэнка адзначыў, што асаблівую ўвагу варта надаць больш цеснаму разьвіцьцю сувязі навукі і адукацыі, а таксама дадаў:

«Неабходна павышаць аўтарытэт гэтай навучальнай установы. Хацелася б большай эфэктыўнасьці ў БДУ, для гэтай ВНУ дзяржава шмат зрабіла. Унівэрсытэт мусіць сам зарабляць грошы, у тым ліку і вытворчасьцю канкрэтнай прадукцыі. На працягу году-двух БДУ патрэбна вывесьці на вядучыя пазыцыі».


Сяргей Абламейка.

Сяргей Абламейка 1956 году нараджэньня, скончыў БДУ, матэматык, доктар тэхнічных навук, прафэсар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук, генэральны дырэктар Аб’яднанага інстытуту праблем інфарматыкі НАН Беларусі, а таксама намесьнік старшыні Нацыянальнага савету па космасу Рэспублікі Беларусь.

Уні Вера 12:50, 01/11/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.