У БДУ з наступнага году адчыніцца Інстытут журналістыкі

Сёньня, у дзень народзінаў Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта, Рада навукоўцаў БДУ прыняла рашэньне аб стварэньні Інстытута журналістыкі, у склад якога ўвойдуць два факультэта — журналістыкі (для тых, хто атрымоўвае вышэйшую адукацыю) і факультэт падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

­­­

«У сродках масавай інфармацыі працуе шмат адмыслоўцаў, якія не маюць журналісцкай адукацыі, а правучыўшыся ў нашым інстытуце, яны змогуць атрымаць неабходныя веды» – распавёў БелТА рэктар БДУ Васіль Стражаў.

Плянуецца, што інстытут журналістыкі пачне сваю працу з пачатку 2008 года. Набор першых слухачоў на факультэт падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў адбудзецца ўвосені 2008-го на дзённую і завочную формы.

Узначаліць новы інстытут дэкан факультэта журналістыкі Сяргей Дубовік.

­­
Уні Вера 17:53, 30/10/2007 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.