Журфак БДУ пераўтвораны ў Інстытут журналістыкі

У інстытуце будуць працаваць два факультэты: журналістыкі — для тых, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю, і павышэньня кваліфікацыі журналісцкіх кадраў — слухачы будуць накіроўвацца па рэкамэндацыях кіраўнікоў СМІ. Усё гэта з мэтаю «павышэньня эфэктыўнасьці журналісцкай адукацыі ў Беларусі і забесьпячэньня дзяржаўных СМІ высокакваліфікаванымі кадрамі», — тлумачыць рэктар БДУ Васіль Стражаў.

Пра адпаведны загад рэктара БДУ паведамляе Белта.

Зараз на журфаку студэнты навучаюцца па пяці спэцыяльнасьцях: журналістыка (друкаваныя СМІ), журналістыка (аўдыёвізуальныя СМІ), міжнародная журналістыка, інфармацыя і камунікацыі, літаратурная праца. Таксама з гэтага году пачалася падрыхтоўка ўэб- і онлайн-журналістаў.

Уні Вера 15:50, 15/09/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0848 seconds.