Болей за 120 чалавек жорстка затрыманыя на канцэрце ў Менску
124 наведвальнікі канцэрту ў падтрымку ініцыятывы «Ежа замест бомбаў» былі затрыманыя 24 сакавіка ў доме культуры Менскага трактарнага заводу. Супраць прыкладна 16 зь іх высунутыя абвінавачаньні. Іх зьмест невядомы, але да панядзелку маладых людзей будуць трымаць на Акрэсьціна.
→Рэктар БДУ прайшоўся па інтэрнатах і распавёў студэнтам, за каго зьбіраецца галасаваць
На гэтым тыдні з працоўнымі візітам усе інтэрнаты БДУ наведаў рэктар Сяргей Абламейка. Апроч таго, тлумачальную размову наконт выбараў са студэнтамі правялі ўсе дэканы факультэтаў.
→У БДУ з наступнага году адчыніцца Інстытут журналістыкі
Сёньня, у дзень народзінаў Беларускага Дзяржаўнага Ўнівэрсытэта, Рада навукоўцаў БДУ прыняла рашэньне аб стварэньні Інстытута журналістыкі, у склад якога ўвойдуць два факультэта — журналістыкі (для тых, хто атрымоўвае вышэйшую адукацыю) і факультэт падвышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
→