БДУ ахапілі перайменаваньні
Насуперак чаканьням, вучоная рада Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту адмовілася ад перайменаваньня самага скандальнага і маладога факультэту ВНУ — Гуманітарнага. Затое новыя назвы атрымалі 14 катэдраў унівэрсытэту.
→Казулін параўнаў беларускую адукацыю з казармай
Былы рэктар БДУ і кандыдат у прэзыдэнты Аляксандр Казулін лічыць, што беларуская адукацыя знаходзіцца на мяжы катастрофы, і ахарактарызаваць яе можна трыма словамі: казарма, камэрцыя і калектывізацыя.
→Казулін крытыкуе пазыцыю Мінадукацыі па далучэньні да Балоньскага працэсу
Былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін ня згодны з пазыцыяй Мінадукацыі па далучэньні беларускіх устаноў адукацыі да Балоньскага працэсу. Аб гэтым зьняволены
Былы рэктар БДУ А.Казулін стаў на чале новай ініцыятывы “Воля народу”
У суботу ў “Народнай волі” быў надрукаваны “Зварот да беларускага народу” – дэклярацыя аб стварэньні новага грамадзкага руху “Воля народу”. Пад ім стаяць подпісы 85 чалавек – рабочых, студэнтаў, выкладчыкаў, прадпрымальнікаў, прафсаюзных дзеячаў. Сярод вядомых людзей, якія падпісалі зварот – народны паэт Ніл Гілевіч, акадэмік Генадзь Лыч, лідэр прадпрымальнікаў Барысава Віктар Гарбачоў, былая дэпутатка палаты прадстаўнікоў Натальля Машэрава, а таксама былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін, які зьяўляецца каардынатарам новай грамадзянскай ініцыятывы.
→
Рэктарат БДУ прызнаў за студэнтамі права самім вырашаць, ці абзаводзіцца студэнцкімі новага ўзору
Камітэт за Студэнцкае Самакіраванне БДУ падрыхтаваў заяву з нагоды Дня Студэнта і сытуацыі з пратэстнымі настроямі сярод студэнтаў у зьвязку з увядзеньнем новых студэнцкіх білетаў.
→«Чорнае ня ёсьць белым!» — студэнты БДУ пра адстаўку Казуліна
Нават апошні пэтэвэшнік ужо ведае, што самая галоўная навіна гэтага тыдню — адстаўка рэктара БДУ А. Казуліна.
Тым часам мы, студэнты БДУ, можам назіраць за тым, як былога рэктара імкнуцца ператварыць у пакутніка. Рэктара, які яшчэ толькі ў панядзелак, 17 лістапада, на апошняй сваёй публічнай сустрэчы са студэнтамі, абваляў іх жа "ў гноі". Чаго толькі варты запатрабаваны ім сінхронны пераклад на расейскую мову беларускамоўнага пытаньня ад студэнта. І гэта нядаўні чыноўнік, які колькі часу таму меў статус, параўнальны са статусам міністра. Рэктар дазволіў сабе прылюдна абразіць студэнтаў, пасля таго, як колькі хвілінаў таму распавядаў пра "эўрапейскасьць" і "першакласнасьць" унівэрсытэта, сваю павагу і любоў да студэнтаў.
У дзень студэнта ў БДУ зьмянілі рэктара
Паводле загада А.Лукашэнкі (ён прызначае ў нас ўсіх рэктараў), Александар Казулін зьняты з сваёй пасады кіраўніка буйнейшай вну ў Беларусі. Як паведаміла Белта, гэта адбылося з падачы генеральнага пракурора Шэймана, які нібыта папрасіў прэзыдэнта прыпыніць паўнамоцтвы Казуліна ў зьвязку з падзеямі вакол прадпрыемства "Унидрагмет БГУ".
Нагадаем, што некалькі дзён таму ў СМІ зьявілася скандальная інфармацыя, што Казулін быццам хаваецца ад пракуратуры і зьнік у невядомым кірунку. У прыватнасьці так было заяўлена на беларускім тэлебачаньні. Але ж ужо праз некалькі гадзінаў радыё "Свабода" атрымала інтэрвію ад Казуліна, які на самой справе знаходзіўся ў сваім кабінэце на працоўным месцы. Ён заявіў, што будзе змагацца з кампаніяй дэскрэдытацыі, што пачалася супраць ягонага імя і, магчыма, будзе зьвяртацца ў суд. Але цяпер стала вядома, што Казулін сапраўды верагодна трапіць у суд, адно толькі ўжо як падазроны ў крымінальнай справе па выкраданьні золата.
→«Адкажыце, грамадзянін рэктар БДУ!» - студэнты супраць увядзеньня электронных студэнцкіх білетаў
Камітэт за студэнцкае самакіраваньне, створаны суполкай студэнтаў шэрагу факультэтаў БДУ, паведамляе: У межах распачатай Камітэтам у верасьні гэтага года кампаніі супраціву гвалтоўнаму ўвядзеньню ў БДУ электронных студэнцкіх білетаў, мы зьвярнуліся да рэктара БДУ з запытам, тэкст якога і прыведзены ніжэй.
→