«Адкажыце, грамадзянін рэктар БДУ!» - студэнты супраць увядзеньня электронных студэнцкіх білетаў
Камітэт за студэнцкае самакіраваньне, створаны суполкай студэнтаў шэрагу факультэтаў БДУ, паведамляе: У межах распачатай Камітэтам у верасьні гэтага года кампаніі супраціву гвалтоўнаму ўвядзеньню ў БДУ электронных студэнцкіх білетаў, мы зьвярнуліся да рэктара БДУ з запытам, тэкст якога і прыведзены ніжэй.
Камітэт за студэнцкае самакіраванне
Грамадзяніну рэктару
Казуліну
Аляксандру Уладзіслававічу
Запыт
1) Патрабуем азнаёміць студэнцкую грамадскасць з поўным тэкстам загаду Міністэрства адукацыі N 316 “Аб правядзенні эксперыменту ў Беларускім дзяржаўным універсітэце” ад 30.07.2003 г., загадаў па БДУ N 201-ОД ад 26.08.2003 г. і ЛТ 225 ад 08.09.2003 г. аб увядзенні новых электронных студэнцкіх білетаў.
2) Абгрунтаваць, на падставе якой нарматыўна-прававой базы адміністрацыя БДУ прымусова навязвае платныя паслугі (аблічбоўванне подпісу і г.д.) або ўводзіць своеасаблівы падатак на навучанне (чым у схаванай форме фактычна з’яўляецца штогадовая аплата за электронны студэнцкі білет).
3) Паведаміць грамадскасці і студэнтам назву і рэквізіты фірмы/фірмаў, якія паставілі матэрыялы і абсталяванне для правядзення эксперымента ў БДУ.
Чакаем адказу па электроннай пошце: (скрын?@?ошта.нэт)
У выпадку, калі адміністрацыя праігнаруе наш запыт, мы пакідаем за сабой права супраціўляцца гэтым эксперыментам.
Са студэнцкім прывітаннем,
07 Кастрычніка 2003 г. КСС
---------------------------------
Да гэтага часу мы не атрымалі адказу і лічым неабходным паведаміць шырокім студэнцкім колам пра бязвольнасць нашае адміністрацыі, якая ня здольная нават адказваць за свае дзеяньні.
Адказ — за намі!