БДУ ахапілі перайменаваньні
Насуперак чаканьням, вучоная рада Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту адмовілася ад перайменаваньня самага скандальнага і маладога факультэту ВНУ — Гуманітарнага. Затое новыя назвы атрымалі 14 катэдраў унівэрсытэту.
→Міжнародны гуманітарны інстытут зьліквідаваны
Рэктар Белдзяржунівэрсытэту Васіль Стражаў падпісаў загад аб ліквідацыі Міжнароднага гуманітарнага інстытуту пры БДУ. Габрэйскія арганізацыі расцэньваюць ліквідацыю адзінай навучальнай установы, у якой на катэдры юдаікі рыхтавалі спэцыялістаў у галіне габрэйскай культуры, дыскрымінацыяй паводле нацыянальнай прыкметы.
→Прычынаў ліквідацыі міжнароднага гуманітарнага інстытуту не паведамляюць
Намесьнік міністра адукацыі Аляксандар Жук адмовіўся назваць сапраўдныя прычыны ліквідацыі Міжнароднага гуманітарнага інстытуту пры Белдзяржунівэрсытэце. Рэктарат навучальнай установы спрабуе знайсьці кампраміс зь Міністэрствам адукацыі.
→Міжнародны гуманітарны інстытут пры БДУ ліквідуюць
Рэктар інстытута Зэлік Пінхасік толькі 17 верасьня даведаўся, што загадам міністра адукацыі Аляксандра Радзькова інстытут быў ліквідаваны яшчэ 2 верасьня (!). Прычыны ліквідацыі ў загадзе не агучваюцца. Аб загадзе нічога не было вядома, і студэнты працягвалі вучыцца.
→