БДУ ахапілі перайменаваньні
Насуперак чаканьням, вучоная рада Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту адмовілася ад перайменаваньня самага скандальнага і маладога факультэту ВНУ — Гуманітарнага. Затое новыя назвы атрымалі 14 катэдраў унівэрсытэту.
Па выніках паседжаньня рады БДУ, што адбылося 11 кастрычніка, назвы зьмянілі катэдры
Фота Насты Сурба
У выніку ў назвах катэдраў вядучай ВНУ Беларусі зьявілася больш «кампутарных», «працэсарных» і «кібэрнэтычных» тэрмінаў, а на хімічным факультэце ўвогуле створаная новая катэдра — «электрахіміі».
Аднак галоўная інтрыга паседжаньня рады была зьвязаная з магчымай зьменай назвы самага маладога факультэту БДУ — Гуманітарнага, які ўтварыўся на аскепках скандальна зачыненага ў 2004 годзе Міжнароднага гуманітарнага інстытуту.
Нагадаем, Міжнародны гуманітарны інстытут адкрылі ў 1999 годзе пры Белдзяржунівэрсытэце. Яго фінансавалі замежныя партнэры, у тым ліку Ерусалімскі ўнівэрсытэт, што тлумачылася наяўнасьцю на факультэце адзінай у Беларусі катэдры юдаікі. Большасьць праграм міжнароднага абмену студэнтаў БДУ прасоўваў менавіта праз МГІ. Празь некалькі месяцаў пасьля закрыцьця Інстытуту паралельна з дыплёмамі Ерусалімскага ўнівэрсытэту дыплёмы БДУ мусілі атрымаць першыя выпускнікі.
Аднак МГІ, празь некалькі месяцаў пасьля сыходу з пасады рэктара БДУ Аляксандра Казуліна, быў зьліквідаваны загадам новага рэктара Стражава. Прычыны ліквідацыі Інстытуту дагэтуль ахутаная цемрай. Сярод галоўных называліся пагаршэньне
Як паведамляла раней
Цяпер на Гуманітарным факультэце навучаецца 1807 студэнтаў, якія вывучаюць самыя розныя спэцыяльнасьці: ад дызайну да сацыяльнай працы.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт абвясьціў нядаўна аб заснаваньні ва ўнівэрсытэце Цэнтру вывучэньня гісторыі і культуры габрэйства ў Беларусі
Каго як перайменавалі?
Факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі
- катэдра інфармацыйнага і праграмна-матэматычнага забесьпячэньня аўтаматызаваных вытворчасьцей -> катэдра кампутэрных тэхналёгій і сыстэм;
- катэдра матэматычнага забесьпячэньня электронна-матэматычных машын -> катэдра шматпрацэсарных сыстэм і сетак;
- катэдра матэматычнага забесьпячэньня аўтаматызаваных сыстэм кіраваньня -> катэдра інфармацыйных сыстэм кіраваньня;
- катэдра тэхналёгіі праграмаваньня -> катэдра тэхналёгій праграмаваньня.
Мэханіка-матэматычны факультэт
- катэдра матэматычных мэтадаў тэорыі кіраваньня -> катэдра нелінейнага аналізу і аналітычнай эканомікі;
- катэдра вышэйшай альгебры -> катэдра вышэйшай альгебры і абароны інфармацыі;
- катэдра дыфэрэнцыяльных ураўненьняў -> катэдра дыфэрэнцыяльных ураўненьняў і сыстэмнага аналізу;
- катэдра ураўненьняў матэматычнай фізыкі -> катэдра матэматычнай кібэрнэтыкі;
- катэдра лікавых мэтадаў і праграміраваньня -> катэдра вэб-тэхналёгій і кампутарнага мадэляваньня.
Фізычны факультэт
- катэдра тэарэтычнай фізыкі -> катэдра тэарэтычнай фізыкі і астрафізыкі;
- катэдра мэтодыкі выкладаньня фізыкі і інфарматыкі -> катэдра кампутэрнага мадэляваньня;
- катэдра атамнай фізыкі і фізычнай інфарматыкі -> катэдра фізычнай інфарматыкі і атамна-малекулярнай фізыкі.
Геаграфічны факультэт
- катэдра глебазнаўства і геалёгіі -> катэдра глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сыстэм;
- катэдра фізычнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў і мэтодыкі выкладаньня геаграфіі -> катэдра фізычнай геаграфіі сьвету і адукацыйных тэхналёгій.