Казулін крытыкуе пазыцыю Мінадукацыі па далучэньні да Балоньскага працэсу
Былы рэктар БДУ Аляксандар Казулін ня згодны з пазыцыяй Мінадукацыі па далучэньні беларускіх устаноў адукацыі да Балоньскага працэсу. Аб гэтым зьняволены
Як паведаміў БЕЛАПАН былы адвакат А.Казуліна Ігар Рынкевіч, падчас спатканьня Казуліну перадалі нумар газэты «Народная воля», у якім пад загалоўкам «Дзяржаўная ідэалёгія павінна быць вызначальнай» было разьмешчана інтэрвію зь міністрам адукацыі Аляксандрам Радзьковым. У ім міністар заявіў, што Беларусь не сьпяшаецца ўваходзіць у Балоньскі працэс, і адзначыў прыхільнасьць традыцыям савецкай адукацыйнай школы.
У сувязі з гэтым А.Казулін паведаміў, што ў 1999 годзе кіраўніцтва БДУ прапанавала распрацаваць праграму далучэньня да дэклярацыі, падпісанай у Балоні міністрамі адукацыі краін Эўропы.
«Для дасягненьня адзіных эўрапейскіх стандартаў вышэйшай адукацыі было неабходна падрыхтаваць новыя праграмы, мэтодыкі навучаньня, — распавёў падчас спатканьня А.Казулін. — Нам запатрабаваліся неверагодныя высілкі для прыняцьця Саўмінам пастановы аб правядзеньні з 2000 года ў БДУ прагрэсіўнага экспэрымэнту. Белдзяржунівэрсытэт пераходзіў на
6-гадовую сыстэму адукацыі (4 гады — бакаляўр, 6 гадоў — магістар). Мы стварылі свой выдавецкі цэнтар, закупілі абсталяваньне прыкладна на 1 млн. даляраў, падрыхтавалі электронныя падручнікі, аўтарскія курсы лекцый. У 2004 годзе БДУ выпускаў першых бакаляўраў. Але калі мяне зьнялі, праграма была зачыненая, нягледзячы на тое, што пастанову Саўміна ніхто не адмяняў. Упэўнены, да 2007 году мы бы далучыліся да Балоньскай канвэнцыі. А зараз, калі Расея прыняла падобнае рашэньне аб адаптацыі сваёй сыстэмы вышэйшай адукацыі да эўрапейскай, хай Радзькоў з Стражавым кусаюць сябе за локці», — заявіў А.Казулін.
Паводле Naviny.by