Юшчанка заклікае тых рэктараў, хто чыніў палітычны ціск на студэнтаў, дабравольна сысьці з пасады

Прэзыдэнт Украіны заклікаў рэктараў ВНУ, якія прымушалі студэнтаў галасаваць на выбарах за таго ці іншага кандыдата, дабравольна падаць у адстаўку.

«Шановні ректори, я пропоную кожному, хто поводився, порушуючи закон, і змушував студентів голосувати у той чи інший спосіб, написати заяву про відставку. Це моя моральна вимога. Ви повинні понести за це відповідальність», – заявіў Віктар Юшчэнка пад час заключнай калегіі Міністэрства асьветы і навукі Ўкраіны на тэму: «Вища освіта й наука – найважливіші галузі відповідальності громадянського суспільства й основи інноваційного розвитку».

Кіраўнік Украіны адзначыў, што навучаньне ў ВНУ павінна быць «дэмакратызаванае», і не павінна быць сытуацыяў, калі выкладчыкі ўмешваюцца ў палітыку, а рэктары «своїм перстом починають показувати, за кого голосувати».

«Чому ви зазіхаєте на найбільш святе для дитини – свободу вибору?», – сказаў В.Юшчанка.

«Ви ж мучили не один десяток вузів. Це ваша моральна провина», – адзначыў прэзыдэнт Украіны. «Кожен, хто допустив знущання над достоїнством студента, керівники, які скомпрометували себе, повинні залишити стіни університету», – дадаў­ ён.

Паводле univer-sity.info

@ptymist 16:16, 25/03/2005 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0589 seconds.