Стражаў вязе рэктараў беларускіх ВНУ ў кітайскую правінцыю

Рэктары БДУ, БДЭУ, БДАТУ, БДТУ і БНТУ увесь наступны тыдзень правядуць у Кітаі. З 9 па 14 кастрычніка дэлегацыя кіраўнікоў беларускіх ВНУ на чале з рэктарам БДУ В. Стражавым правядзе на сустрэчы рэгіянальных ўнівэрсытэтаў Расеі і КНР у правінцыі Хейнлунцзян.  

Харбінскі ўнівэрсытэт

Як паведамляе прэс-служба БДУ, рэктар Стражаў выступіць з дакладам на шостым форуме рэктараў унівэрсытэтаў паўночнага усходу Кітая, Далёкага Усходу і Сыбіры Расеі, які пройдзе 11-12 кастрычніка ў горадзе Харбін правінцыі Хейнлунцзян.

Тэма гэтай рэгіянальнай сустрэчы «Якасьць вышэйшай адукацыі і міжнароднае супрацоўніцтва ў сфэры адукацыі», у ёй прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў адукацыі КНР і Расейскай Фэдэрацыі, а таксама 120 рэктараў ВНУ гэтых краінаў. У межах візыту ў кітайскую правінцыю Хейнлунцзян Васілій Стражаў правядзе шэраг сустрэчаў з кіраўніцтвам Харбінскага ўнівэрсытэта навукі і тэхналёгіі і Хейлунзянскага інстытута нафтахіміі, а таксама з прадстаўнікамі аднога з Харбінскіх навукова-вытворчых прадпрыемстваў.

За апошні некалькі месцаў у паведамленьнях прэс-службы БДУ пра міжнародную супрацу фігуруе толькі Кітай ды Расея. Вось і гэты раз да сустрэчы кіраўнікоў рэгіянальных ВНУ двух азіяцкіх суседзяў далучыліся таксама прадстаўнікі пяці беларускіх ВНУ.

Даведка studenty.by

Харбін (кіт. Hāérbīn) – горад на паўночным усходзе Кітая. Зьяўляецца адміністратыўным цэнтрам правінцыі Хейнлунцзян (кіт. Heilongjiang sheng), якая займае 16-е месца па вялічэні сярод іншых правінцыяў Кітая.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0563 seconds.