Сустрэча з аўтарам роліка «Беларусь: у абдымках зорак»
Падчас сустрэчы выкладчык астрономіі Віктар Малышчыц пакажа свой ролік «Беларусь: у абдымках зорак», які хутка зрабіўся вядомым у сеціве. Таксама Віктар раскажа пра тое, як ствараўся ролік, пра асаблівасці астрафатаграфіі ды правядзе майстар-клас і пакажа, як з дапамогай спецыяльнай тэхнікі, абсталявання і праграмнага забеспячэння любая асоба можа стаць стваральнікам прыгожых і захапляльных ролікаў з выявамі зорак, прыродных аб’ектаў, помнікаў архітэктуры і інш.
→Выкладчык астраноміі БДУ прэзентаваў у Сеціве прыгожы фільм «Беларусь: у абдымках зорак»
Віктар Малышчыц, прафесійны фатограф і выкладчык астраноміі ў БДУ выклаў у сеціве шыкоўны ролік. Відэа-ролік, зроблены з фотаздымкаў зорнага неба над славутымі беларускімі мясцінамі, Віктар выклаў на сайце vimeo некалькі гадзінаў таму. І ён цяпер імкліва распаўсюджваецца з віруснай хуткасцю па сацыяльных сетках.
→Біг-мак: Сапраўдны курс рубля — 2 160
Пакуль беларусы гадаюць, які курс даляра ўсталюецца ў бліжэйшыя тыдні, мы вырашылі скарыстацца даўняй задумай часопісу Economist і параўнаць кошт на макдональсаўдзкі біг-мак у нашай краіне зь іншымі, каб вывесьці імаверны курс беларускага рубля.
→Беларусь і Гамбія: разам за парту
Беларускі міністар адукацыі Радзькоў і гамбійскі міністар замежных справаў Мамаду Тангара заявілі аб намеры актывізаваць супрацу ў сфэры адукацыі. Нашыя выкладчыкі — на працу ў Гамбію, іхнія студэнты — вучыцца ў нашых ВНУ.
→Урок ад Барыса Кіта
Сустрэча са старымі, ці проста старэйшымі за мяне людзьмі нагадвае чымсьці вандроўку ў часе. Бо ўспамінаючы мінулае, яны нібы праводзяць мяне па пакоях сваёй памяці, дазваляючы зазірнуць краем вока на тыя падзеі, сьведкамі якіх яны сталі, а таксама хоць трошкі адчуць той час, у якім яны жылі.
Даведаўшыся, што адзін з самых вядомых беларусаў Барыс Кіт жыве ў Франкфурце на Майне, мы зь сябрамі вырашылі наведацца да яго ў госьці. Да таго ж і нагода выдатная — 6-га красавіка Барысу Кіту споўнілася 100 год.
→23 сакавіка гурт НОМ у «залатым складзе» ў Менску
Разьмяняўшы трэці дзесятак, «Неформальное Объединение Молодежи» па-свойму інтэрпрэтуе павальную моду на рэвайвалы і настальгічныя канцэрты. «Падарожжа ў часе! Легендарнае шоў зноў на сцэне!» — абвяшчае афіша, на якой намаляваны асьвечаны гуру, які ўзносіцца на верхнія ўзроўні сьвядомасьці — як тут не ўзгадаць, што дзесьці побач на вуліцах мог бы красавацца партрэт Анатоля Кашпіроўскага?
→Грамадзкую прыбіральню прадалі з аўкцыёну ў Гомелі
Гамельчукі ў абурэньні — улады пачалі прадаваць з аўкцыёнаў грамадзкія прыбіральні. Тым часам, пікантных пляцовак у горадзе ўсё менш і менш.
→«НОМ» у Менску: касьмічная містэрыя
Жыць на чужой, хаця і гасьціннай плянэце, кожным крокам, кожным подыхам усё больш і больш набліжацца да вобраза звычайнай зямной істоты, любіць, кахаць і толькі надзвычай зрэдку мець магчымасьць пачуць, пабачыць «сваіх». Што можа быць лепей? 8 траўня Менск наведалі «каралі Санкт-Пецярбургу», культавыя расейскія абсурдысты — гурт «НОМ».
→8 траўня піцерскі гурт НОМ у Менску з праграмай «Кирпич в живот»
8 траўня ў сталічным клюбе «Fabrique» выступяць карыфэі трэшу — піцерскі гурт «НОМ». Музыкі прадставяць Менску новую канцэртную праграму «Кирпич в живот». Дарэчы, на кружэлках матэрыял выйдзе не раней, чым праз тры месяцы. Абаяльныя рок-правакатары і інфэрнальныя блазны-абсурдысты трымаюцца прынцыпу Чорнай Каралевы з «Алисы в Зазеркалье»: калі бегчы недастаткова хутка, застанесься на месцы.
→Прарок крызісу
Прарок крызысу. Так зараз называюць Наомі Кляйн — Канадзкую эканамістку, аўтарку кніжкі «The Shock Doctrine». Напісаная ў 2007 годзе, яна падавалася тады крыху апакаліптычнай. Зараз жа ейныя словы цытуюць ў шматлікіх публікацыях датычных крызысу, а кнігі ў момант зьнікаюць з крамаў. 20 лістапада ў варшаўскай ВНУ Collegium Civitas адбылася прэс-канфэрэнцыя Наомі Кляйн.
→