Выкладчык астраноміі БДУ прэзентаваў у Сеціве прыгожы фільм «Беларусь: у абдымках зорак»

Віктар Малышчыц, прафесійны фатограф і выкладчык астраноміі ў БДУ выклаў у сеціве шыкоўны ролік. Відэа-ролік, зроблены з фотаздымкаў зорнага неба над славутымі беларускімі мясцінамі, Віктар выклаў на сайце vimeo некалькі гадзінаў таму. І ён цяпер імкліва распаўсюджваецца з віруснай хуткасцю па сацыяльных сетках.

«Ролік зрабіў для ўсіх беларусаў, каб яны болей любілі сваю краіну. Тое, што ролік выклікаў увагу, для мяне гэта чакана, бо на яго я аддаў шмат высілкаў. Але прыемна здзіўлены, што вельмі шмат станоўчай рэакцыі», — дзеліцца думкамі Віктар з Generation.bY. — Я захапіўся працамі фатографа Тома Лоў і яны мяне натхнілі. Але ж проста здымаць зорнае неба нецікава, яно прыгожае ў руху і Беларусь пад зоркавым небам дагэтуль яшчэ ніхто не паказваў».

На кожнай секундзе, па словах аўтара, паказваецца 30 кадраў, агулам гэта прыблізна чатыры с паловай тысячы. Паколькі ў Беларусі часта пахмурна і не відаць зорак, то здымаць даводзілася яшчэ ўлетку. Віктар 20 разоў выязджаў у розныя куткі Беларусі і часта, здымаючы начное неба, засынаў побач са здымачом у руках. 

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0605 seconds.