Грамадзкую прыбіральню прадалі з аўкцыёну ў Гомелі

Гамельчукі ў абурэньні — улады пачалі прадаваць з аўкцыёнаў грамадзкія прыбіральні. Тым часам, пікантных пляцовак у горадзе ўсё менш і менш.

Як піша regionby.org, першы ў гісторыі гораду аўкцыён па продажы грамадзкай прыбіральні прайшоў удала — 108 квадратных мэтраў былі прададзеныя за $36 тысяч.

Грамадзкая прыбіральня, якая знаходзіцца ў адным са спальных раёнаў гораду, доўгі час не эксплёатавалася. Таму ўлады вырашылі пазбавіцца ад непрыбытковага актыву.

 

За прыбіральню змагаліся чатыры прэтэндэнты на ўладаньне. Новы ўладальнік цяпер можа адчыніць тут і цырульню, і нават кавярньню. Галоўнае, каб нешта сацыяльна карыснае, гаворыцца ва ўмовах продажу.

Зь іншымі грамадзкімі прыбіральнямі ў Гомелі сытуацыя ня лепшая. Напрыклад, на адной з цэнтральных вуліц замест прыбіральні спачатку зрабілі кафэ, а пасьля краму. Гамельчукі заўважаюць, што істотных для фізіялёгіі ўстаноў у горадзе становіцца ўсё менш і менш: іх зачыняюць з-за нерэнтабельнасьці.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0585 seconds.